Кручкоў танчыць пад Pink Floyd

Apr 30, 2009 15:50

Такое пабачыць можна было толькі на нашай беларускай вечарыне...
Як і абяцаў, распавядаю.
16 красавіка на філфаку БДУ прайшла Другая Беларуская вечарына пад назовам "Любім і цэнім, бо яны нашы..."
Вечарына, у прынцыпе, уяўляла сабой сапраўднае асарці, калі не сказаць вінегрэт, з самых разнастайных нумароў не менш разнастайнай тэматыкі, што адрознівала яе ад першай імпрэзы двухгадовай даўніны, цалкам прысвечанай аднаму аўтару - Ф. Багушэвічу.
На гэты раз было цяжэй - ні постаці, ні твора, які б зацэментаваў сабой усе нумары. А хацелася нечага канцэптуальнага. З'явілася ідэя - увесці ў дзеянне тры асобы - Польскага публіцыста, Маскоўскага дэмакрата і Беларускага аўтара з драматычнага твору М. Гарэцкага "Антон". Ставіць асобна "Антона" не было сэнсу: гледачы павесіліся б ад скукі... Таму вырашылі наступнае: паспрабаваць нейкім чынам сцэнічна праілюстраваць іх дыскусію-размову, што адбылася ў адным з віленскіх шынкоў напачатку ХХ стагоддзя. Як вы памятаеце з твору, шукалі яны "чалавека будучыны", абмяркоўвалі беларускую літаратуру і культуру.
Атрымалася ў нас з гэтага нейкая містэрыя-падарожжа па беларускай літаратуры, дзе на словы трох галоўных асоб, што сядзяць п'юць піва і вядуць разумную бяседу, накладваліся пазнавальныя эпізоды з вядомых твораў беларускай літаратуры. Важным было тое, што паляк, маскаль і беларус пераўвасабляліся ў герояў гэтых твораў. Так, Польскі публіцыст пераўтварыўся ў Пана з "Адвячорка" Гераніма Марцінкевіча. Маскоўскі дэмакрат паспеў стаць і Кручковым з "Пінскай шляхты", і таемна смерцю з "Ладдзі роспачы". Былі маскаль з палякам адпаведна і Усходнім і Заходнім вучонымі з "Тутэйшых". Была там і Плачка. І "Мужыкі", што чыталі вершы Купалы і Багушэвіча. Карацей, напрыканцы самім нам ўжо цяжка было ўспомніць, дзе совы Гарэцкага, а дзе дадуманае намі.
Распавесці ўсё ў некалькіх словах немажліва. Гэта проста трэба было бачыць.

Польскі публіцыст, Беларускі аўтар, Маскоўскі дэмакрат







Мужыкі ад Купалы і Багушэвіча





"Адвячорак" (селянін і пан)



"...Іоан Здольніков..." - "...Януш Здольніцкі..."





"І што эта за народ такой - БЕЛОРУСЫ?... Есть толька адна нацыя! Велікаруская!!!"



"Пінская шляхта"






Хабарнік-Кручкоў танцуе пад "Money" ад "Pink Floyd"



"...Можа парцейку, га?.."



фота, навіны

Previous post Next post
Up