Учат в школе

Feb 11, 2009 19:57

Якія дзеці атрымоўваюцца з беларускіх школаў, калі настаўнікі і дырэктары школаў - галоўныя інструменты фальсіфікацыі выбараў.

Leave a comment

Comments 10

my_silencio February 12 2009, 04:00:23 UTC
Вы калісьці казалі, што Мядзведзеў у Вас выкладаў? Ці не?
А настaўнікі самыя залежныя ад улады людзі, як і вайскоўцы і шмат іншых...

Reply

yarik February 12 2009, 14:37:35 UTC
Мядзведзеў таксама чалавек залежны :)

Reply

palitekanom February 12 2009, 14:38:55 UTC
Дзімон каторы?

Reply

yarik February 12 2009, 14:42:04 UTC
Ну.

Reply


julcik February 12 2009, 09:04:11 UTC
Я думаю, ўсё не так дрэнна. Дзеці добра адчуваюць фальшывае. Я добра памятаю, што заўжды было зразумела, настаўнік кажа ад сябе, ці таму, што яму загадалі гэта сказаць.

Мяне значна больш пужае агульнае атупене ад тэлевізара. Прычым гэта тычыцца не толькі папаганды, але і банальных мульцікаў і серыялаў

Reply

yarik February 12 2009, 14:41:29 UTC
Нават дарослыя часта не здагадваюцца, што настаўнікі вырабляюць падчас выбараў...

Наконт тэлевізара - цалкам згодны. Я ўжо амаль тры гады ня маю тэлевізара дома. Ён вельмі забруджвае мозг.

Reply

julcik February 12 2009, 15:01:47 UTC
што ж яны такое вырабляюць? :)

Увогуле, канешне, важна навучыць дзіця адрозніваць прадмент, які выкладае настаўнік, ад ідэялогіі. Мы пакуль у школу не ходзім, але па расповядах старэйшых таварышаў "засіраюць мазгі" (як казала мая прабабка)дзецям там канкрэтна. І гэта тычыца не толькі сучаснай палітычнай прараганды, але і агульнай лузерскай філасофіі. І гэта зразумела - бо настаўнікаў, для якіх праца была прызваннем, ужо амаль не засталося. Выкладаць людзі, для якіх праца ў школе - гэта альбо прымусовае размеркаванне, альбо спосаб дацягнуць да пенсіі.

Reply

yarik February 12 2009, 18:28:52 UTC
Настаўнікі цалкам фальсіфікуюць выбары, вось што яны вырабляюць. Гэта ж злачынства нават па беларускім заканадаўстве. Разумею, што яны залежныя людзі і ўсё такое. Але сам факт... А на наступны дзень яны распавядаюць дзецям "что такое хорошо, а что такое плохо".

Са сваёй школы памятаю, што большасьць настаўнікаў папросту не любіла дзяцей. Звычайна яны станавіліся лагоднымі, добрымі і ўважлівымі толькі падчас "адкрытых урокаў", ці ў прысутнасьці іншых "дарслых". Але гэта ўжо іншая тэма.

Reply


Leave a comment

Up