Aug 26, 2008 10:28
У беларускіх крамах, а асабліва на рэчавых рынках, свая сістэма каштоўнасьцяў. Спачатку агледзяць з ног да галавы - як апрануты, наколькі сур'ёзная морда, наколькі нахабны. У залежнасьці ад гэтага абслугоўваюць. Калі паводле іхняй шкалы ты крут - ставяцца з павагай і паслужліва і нават уьміхаюцца. Калі не-крут - з неахвотай адарвуць вочы ад мабільнага тэлефона ці размоваў з сяброўкамі і дадуць зрузумець, што гэта месца не для такіх як ты.
Фактары не-крутасьці:
- казаць "здраствуйте", "пожалуйста", "спасібо" і гд. (=лох)
- усьміхацца (=падлізваецца)
- размаўляць па-расейску з беларускім акцэнтам (=калхознік)
Фактары крутасьці:
- туфлі з вострымі насамі (=модны маладой чэлавек)
- дарагі мабільнік з кучай непатрэбных функцыяў (=заможны і сучасны чэл)
- вельмі моцны званок з папсовай песьняй (=разбіраецца ў музыцы і тэхніцы)
- насуплены твар кірпічом (=сур'ёзны чалавек, а магчыма начальнік)
беларусь