У некаторых раёнах Вашынгтона
забаранілі продаж піва ў невялікіх колькасьцях. Мэта - каб не бадзяўся абы-то нападпітку і не выпрошваў грошы ў мінакоў, каб дагнацца. Калі купляць - адразу вялікую скрыню з півам, зь якой асабліва па вуліцы не паходзіш. Міжволі ўзгадваецца агульнадаступнае і таннае піўко ў пластыкавых бутэльках у Менску.
Цікава паназіраць, як пройдзе з'езд Яблыка ў Расеі. Там
сцэнар падобны на той, што быў у БНФ нядаўна. Малады лідэр спрабуе канкураваць за пасаду са старэйшымі таварышамі (найперш Яўлінскім). За гэта, па старой савецкай традыцыі, яму пагражае выключэньне з партыі.