Такi вось флеш-моб ...

Apr 14, 2006 16:18

Шаноунае спадарства, сябры, суайчыннiкi.

На мяне быу узложаны абавязак - звясцiць Вас, усiх заглянуушых на гэтую старонку аб тым, што заутра - 15 красавiка мы разам будзем адзначаць даволi незвычайны дзень: Дзень палiтвязнеу. На гэтую дату мы дамовiлiся яшчэ на Акрэсьцiна. Гэтая дата узнiкла у час чакання суда у аутобусе ля Маскоукага суда. Не ведаю, цi дашлi чуткi на другi паверх i у стары корпус прыемiка-размеркавальнiка, а таксама да асуджаных, знаходзячыхся у Жодзiна. Таму я прашу - калi Вы, альбо сярод вашых знаемых есць людзi прымаушые удзел у акцыях, заняволенныя i асуджанныя - перадайте iм гэтую звестку. Терефануйце, пiшыце, карыстайце СМС.

Гэта будзе НЕПАЛIТЫЧНЫ збор. Як мы сабе уяулялi, спяваючы песнi там, за кратамi - што мы яшчэ спаем i на волi.

Мабыць увесь першы паверх Акрэсцiна чуу, як абарвалася песня пра Катюшу, якая выходзiла на бераг круты, бо завiтау да нас сам начальнiк прыемнiка-размеркавальнiка i даволi ветлiва, па-чалавечы запрасiу не парушаць унутраны парадак. Пасля гэтага песнi гучалi ужо значна цiшэй. Але ж, хлопцы ды дзяучаты - мы ужо на волi, няужо нам не дадуць даспяваць няспетае.

Калi ласка, не патрэбна прыносiць сцягоу, расцяжак и гэтаму падобнае. Няма сэнсу правацыраваць уладу. Паутаруся - гэта непалiтычны збор. Таму захвацiце з сабой сборнiкi песен, альбо тэксты, пажадальна у некалькiх экзэмплярах. А 18 гадзiне, месца ... Ну скажам так - СВЯДОМАЕ месца ! :о) Кожны вырашыць для сябе. I перадайце вусна нашу павагу тым, хто не зможа прыйсцi.

Калi вы бачыце гэтую старонку з-за мяжы - дашлiце спасылку па сваiм кантакт-спiсу i пакiньце некалькi слоу у камментах. Я перад выяздам надрукую на паперы i абавязкова перадам вашы словы удзельнiкам збора. Калi есць словы добрай песнi - таксама пiшыце, думаю, што сможам спець.

Дзякуй Вам усiм завiтаушым на старонку.

Ад iмя 7-мi зняволенных камеры №5 писау я, ХхаМ.
Previous post Next post
Up