Звяртанне да магілёўцаў

Mar 03, 2008 21:53

Сябры, так здарылася, што маё жыццё праходзіць аднастайна з дня ў дзень: дом - універ - дом, час ад часу гэта разбаўляецца нейкімі вылазкамі па якіх-небудзь справах. Мне гэта, мякка кажучы, надакучыла; так і жыццё ўсё пройдзе... Трэба вырывацца з гэтага кола! А я жа знаёмы (як асабіста, так і патэнцыйна :)) з цікавымі людзьмі, якія ўзаемна зафрэнжаныя ў мяне ў жж :) Так чаму б і не сустрэцца мне з вамі? ;) Па-асобку, канешне :) Хаця можна і ўсім гуртом =) Проста паразмаўляць, а не па справах, як, напрыклад, дыск перадаць =)

Спіс людзей, з якімі я хацеў бы сустрэцца:

Тыя, каго ўжо бачыў:
chief_executive і shine_sun - даўно не бачыліся - непарадак =)
oldmah - як наконт вылазкі пафатаграфаваць что-небудзь? ;)
chebuyoda - а цябе, спадар, я зусім трошкі бачыў =)

Тыя, каго не супраць убачыць:
goodliving - даўно пара сустрэцца :) да таго ж, я памятаю, што знаходжуся ў тваім спіску тых, з кім трэба сустрэцца =)
gagarrik - мы зусім не размаўлялі, выключаючы 2-х паведамленняў у ВКонтакте =)
baciukou - здаецца мне, што з Вамі мне таксама ёсць аб чым пагутарыць =) нават не гледзячы на тое, што вы ў мяне выкладалі =)
jankeegohome - з табой мы ўвогуле не знаёмы, але... а што перашкаджае? =)
rejka - будзешь на вакацыях у Магілёве, дай ведаць =)

Адказ абавязковы (прынамсі, ад тых, каго я ўжо бачыў ;)) па любых сродках сувязі :)

Я, Магілёў, friends, life

Previous post Next post
Up