Вырашыў прысьвяціць некалькі запісаў наведваньню Летувы.
Пачнем з Трокаў.
Перш за ўсё вялікі дзякуй за тэхнічную :))падтрымку і кампанію
vsegdava6a. Заадно, нарэшце, яшчэ і разьвіруалізаваліся. :) Яшчэ крышачку і ня будзе сорамна складаць сьпіс знаёмых жж-юзэраў.
Ну, перш чым трапіць у замак трэба прайсьці пару кілямэтраў ад аўтавакзала, па дарозе трапляюцца скрыжаваньні вуліц Савецкай і Леніна Міндоўга і Вітаўта. :)
Ну а далей, нарэшце, замак...
Потым пахадзілі па музэю.
Замка практычна не было ўжо ў 19 ст...
Ну, яны ня ведаюць, што такое Грунвальд. У іх гэта Жальгірыс. :)
Ну як тут не згадзіцца!!! :))))))))
Летувіская канстытуцыя 1940 года. Я з гісторыяй ня вельмі сябрую, але ж цікава, што яна чамусьці не "на мове Вітаўтасаў-Міндаўгасаў", а на польскай. :)))
Маскалі пакінулі свой Добры Сьлед ў гісторыі замка!
Я быў бы ня я, калі б не нафоткаў вось такіх гістарычных, аўтэнтычных дэталяў. :)))
Во якія разумныя былі князі Літоўскія! Усё ўбудоўвалі ў сьцены!
Яшчэ адзін інжэнерны цуд!
Хто там прыдумаў жалезабэтон!?
З мэталам літоўцы, відавочна, сябравалі яшчэ ў 13-16 ст...
Простa вежачка...
Вось і ўсё пакуль. Наперадзе яшчэ беларускія мясьціны Вільні. :)