Трэба нечым адзначыць і сьвята працоўных, і першую майскую ноч.
Хіба што, аповедам пра майку...
Яна запаўняла пустыя графы акуратным роўненькім почыркам заўзятае харашысткі. Кругленькія літары туліліся адна да адной, уствалі у стройныя радкі і раўняліся направа пад кутом у дваццаць градусаў. Ды й наогул яна ўся была як тая харашыстачка - чысьцюткая, бялюткая, зграбнюткая, крухмальны халацік, шапачка, хвосьцік чорных валасоў і сьветлыя-сьветлыя валошкавыя вочы.
Я стаяў перад ёю, васямнаццацігадовы бэйбус з глыбокім жыццёвым досьведам, накрэсьленым на костках правае рукі і пад чарапной каробкай, у нетрах страсянутых не так даўно мазгоў. Я быў пацыентам, яна - медсясторю траўматалагічнага аддзяленьня, новай медсястрою, бо месяц таму яе тут не было.
- Толькі ведаеце, - яна падняла на мяне свой гожы тварык і міжволі ўсьміхнулася. - Ведаеце, вам нельга нічога есьці.
Яе вочы пры гэтым набылі вінаватае адценьне, нібыта прасілі прабачэньня за тое, што мне нельга есьці. Я так замілаваўся гэтымі вачыма, што спачатку і не зразумеў, пра што вядзецца. А потым дапёр.
− Як гэта нельга? Чаму гэта?
Яна павяла плячом грацыёзна, нібы касуля, і зноў усьміхнулася:
− Ня ведаю, тут напісана нулявы стол. Можа, вас да аперацыі рыхтуюць
− Мяне?
Я здзівіўся, калі не сказаць болей. У мяне ўжо была аперацыя. А пасьля - другая, калі здымалі апарат Ілізарава. Што гэта за фігня, сапраўды? Я лёг на распрацоўку сустава - якая можа быць аперацыя?
Прыблізна так я і выславіўся. А ў адказ атрымаў яшчэ адну ўсмешку, здольную растапіць і крыгу. Дзяўчына разьвяла рукамі, нібы зніякавеўшы:
− Так напісана. Але я спытаю, добра?
− Ды ўжо спытайце, - я не вытрамаў і таксама ўсьміхнуўся. - А вас як завуць?
− Алёнка, - проста адказала яна, закрыла журнал і паднялася са стула. - Давайце я правяду вас у палату.
Мы пайшлі па цёмным калідоры, прычым я намагаўся трымацца ззаду, каб лепш разглядзець сваю спадарождіцу. Бездаганна белы халацік аблягаў яе постаць, пакідаючы для агляду стройныя загарэлыя ногі. Такія ногі выклікалі жаданьне неадкладна дасьледваць месца, адкуль яны растуць, але зрабіць гэта было магчыма толькі добра адстаўшы, каб дзяўчына апынілася на фоне сьветлага вакна. І я ўжо пачаў адступаць ды прымервацца вокам, калі яна раптам спынілася, адчыніла дзьверы палаты і павярнула да мяне свой ясны тварык.
− Прыехалі. Ваш ложак - крайні справа.
Я падзякаваў, як ветлівы хлопчык, а яна ў адказ усьміхнулася і пайшла назад да сваёй канторкі. Я стаяў на парозе, праважаючы яе погладам. Стаяў доўга, бо хада ў дзяўчыны была такая самая, як і яна ўся - ахайненькая, роўненькая, акуратненькая. Халацік напінаўся на сьцёгнах, потым ападаў, а тады зноў напінаўся ў такт лёгкіх крокаў. Плечы плылі ўперад непарушныя, нібы мармуровыя і пад імі угадваўся лебядзіны прагін спіны. Ад усёй постаці веяла сьвежасьцю і незайманасьцю - ну зусім як ад дзевяцікласьніцы-харашысткі.
- Заглядзеўся? - пачуў я побач.
На парозе палаты стаяў дзядзька у трусах на басую нагу. Акрамя трусоў на ім была піжамная куртка і акуляры. А яшчэ ў яго быў філасофскі-дапытлівы позірк, як у гарадского інтэлігента-алкаголіка. Гэтым позіркам дзядзька зьмерыў спачатку мяне, а потым медсястрычку, дакладней яе спіну.
− Сур’ёзная дзяўчына. Для жыцця. Вось ведаеш, бульба бывае для пюрэ і для смажаньня. Так і жанчыны - бываюць для любошчаў і для жыцця. Гэтая - для жыцця.
Пад такую прымудрую заўвагу я зайшоў у палату і усім сказаў:
− Добры дзень у хату. Мяне завуць Лёха.
- Здароў, - ня ў лад адказалі мясцовыя жыхары, і маё ляжаньне ў шпіталі (лякарні) пачалося.
У палаце нас было шасьцёра. Мацёры медычны воўк, я хутка пазнаёміўся з усімі.
Дзядзька ў трусах знаходзіўся ля вакна. У яго былі апёкі абедзьвюх ног і шырокая натура, таму ён ахвотна дзяліўся інфармацыяй. Сам дзядзька трапіў сюды пасьля гулянкі - як годзе, перапіў, сяк-так дапоўз дадому і ўзяўся варыць халадзец.
− Бывае такое, што захочацца, і край. У цябе бывае?
− Здараецца, - прызнаўся я.
Вось жа захацелася яму зварыць халадзец. А трэцяй ночы. У здаравеннай каструлі. А сам п’яны, як бэлька, таму, канешне, калі закіпела, усё тое перакуліў на сябе. Выпадкова, канешне. А потым, зьвярніце ўвагу, лёг спаць. І толькі калі з ранку ён адарваў ад ног коўдру разам са скурай, дадумаўся выклікаць хуткую. Цяпер ён ня мог апрануць нават піжамных штаноў, хадзіў у шырачэзных, як Чорнае мора, трусах, таму па-за вачыма зваўся Футбаліст.
Наогул кампанія ў нас сабралася яшчэ тая. Насупраць Футбаліста, таксама каля вакна, ляжаў Касманаўт. Гэта быў малады хлопец, недзе майго веку, які падчас звычайнае прагулянкі па даху свайго дзевяціпавярховага будынку зваліўся ў вентыляцый люк. Зваліўся ўдала, бо прызямліўся на першым паверсе, абадраўся як наждак, ды ўсяго толькі зламаў нагу. Цяпер Касманаўт чыкільгаў сабе правай нагою ўперад, на левай маючы цудоўны апарат канструкцый курганскага генія прафесара Ілізарава.
Дарэчы, што да Ілізарава - як вядома, кожны ўрач мае асабістую прыхільнасьць да пэўнага лячэбнага сродка і таму прымяняе яго направа і налева без асаблівага разбору. Наш “Тата” меў слабасьць да згаданых апаратаў, таму ня дзіўна, што ўсіх упрыгожвалі геніальныя вырабы прафесара з Кургана - зразумела, за выключэньнем мяне і Футбаліста, бо мне апарат толькі зьнялі, а Футбалісту яго проста не было куды чапляць. Пры гэтым Ілізараў - яшчэ паўгора, бо, напрыклад, жыхары палаты насупраць як адзін ляжалі з гірамі, прычэпленымі да рук, ног і вушэй - іхны доктар быў закаханы ў выцягваньне.
Нагу Касманаўтавага суседа ўпрыгожвалі ажно два апараты. Гэта быў заўзяты бадзюган з імем Жора, якому ў разборках зламалі сьцягно ў двух месцах. Акрамя Ілізарава, Жора быў упрыгожаны надзвычайнай колькасьцю высокамастацкіх наколак - на грудзях, руках, нагах, сьпіне - проста месца вольнага не было. Шэптам Футбаліст паведаміў, што на дупе Жора мае выяву двух качагараў, якія ў такт хадзе падкідваюць вугаль у ..., адным словам, у цэль. Адкуль такая абазнанасьць, я не зразумеў, і, зрэшты, гэта было складана праверыць, бо Жора свайго багацця трохі саромеўся і ўсе роспыты на гэту тэму абрываў. Але і, акрамя качагараў, там было на што падзівіцца, ей-бо.
Поруч са мной ляжаў чорны і пахмуры дзяцька Гаўрыла. Свой апарат Ілізарава ён зарабіў на могілках, дзе сярод ночы, як кажа, напароўся на востры калок агароджы, прычым так моцна, што ня толькі прабіў нагу, але яшчэ і надкалоў костку. Што дзядзька рабіў на могілках уночы, засталося таямніцай праз ягоную нелюдімасьць і маўклівасьць.
Ну а насупраць, каля дзьвярэй знаходзіўся просты чувак, што будаваў з кумам хату, пад п’яную лавачку ўпусьціў на руку край бетоннай балкі і раструшчыў косткі да адпаведнае мацеры. Чувак настойліва апавядаў усім пра сябе і свайго кума, таму зваўся МызКумам.
− А ты? - спытаў Футбаліст, калі данёс да мяне апошнія кроплі інфармацыі.
І я шчыра прызнаўся, што яны былі з дубінкамі, а я проста не пасьпеў. Таму толькі разбіў аднаму нос, а яны мне зламалі руку і далі па галаве - усю ноч бляваў.
− Колькі іх было? - пацікавіўся Футбаліст.
− Двое, - сказаў я.
− Мала, - пакачаў ён галавой. - Колькі тут ляжу, ні ад каго менш як пра пяцярых ня чуў.
Я засьмяяўся, як мага весялей:
- Добра, няхай будзе пяцёра.
Звычайна, пакуль тое-сёе, мінула паўдні, і я вырашыў адпачыць, для чаго расправіў вільготную і шэрую бялізну на сваім ложку і лёг зверху, не распранаючыся. І толькі-во прымасьціўся, як на парозе з’явілася медсястра, тая самая Алёнка з валошкавымі вачыма. Мяне падкінуля з месца, як на спружыне. А яна стала якраз насупраць абадранае спінкі ложка і падзівілася на мяне, намагаючыся ўтрымаць на твары сур’ёзны рабочы выраз.
− Вы ведаеце, - сказала яна сваім чароўным голасам. - Я высьветліла з вашым сталом. Нават словы з яе губак зьляталі кругленькія й акуратныя, нечакана ахайныя на фоне пашарпаных сьцен ды лексікону пастаянных пацыентаў.
− Гэта ён вам напісаў не нуль, а “О”, альбо “Общий”. Ён у нас трошачкі маскаль. Так што стол у вас агульны. Ешце на здароўе...
МызКумам пракаментаваў са свайго кутка:
− На здароўе. Хіба ж гэта можна есьці?
Мне закарцела даць яму ў пысу. Але дзяўчына не адрэагавала на заўвагу,
толькі ўсьміхнулася і выйшла, зачыніўшы за сабой дзьверы.
− Цьвяточак, - прычмокнуў ёй у след Жора.
− Правільна, Лёха, - дадаў Футбаліст. - Перад такой трэба ўставаць ва фрунт.
Толькі тут я заўважыў, што дагэтуль стаю, як боўдур, сярод палаты і сеў на ложак.
−А я сёння очень-очень сексуальна азабочен, - прасьпяваў Жора.
МызКумам загыгыкаў:
− Вось мы з кумам аднаго разу паехалі на рыбалку, на той бок, а там якраз вось гэткая падыходзіць, ды й кажа: “Мяне, - кажа, - тут забыліся”. Паехалі экскурсанты, значыцца, а яе забыліся, дык вось яна і кажа нам, ці не перавязеце, значыцца, яе ў горад, а мы з кумам і думаем...
Я ня стаў чакаць, чым скончыцца гэта каркаломная аповесьць, а пайшоў пакурыць. Усё-такі, пасьля атрыманьня дазволу есьці сьвет зьмяніў фарбы на больш аптымістычныя - каму, скажыце, прыемна думаць, што яго збіраюцца аперыраваць, да таго ж невядома навошта? Я курыў і адначасова вывучаў складаны малюнак на свёй піжамнай куртачцы. Куртачка была шэранькая, а па ўсёй паверхні мела надпісы чырвонымі літарамі: “Минздрав-Минздрав- Минздрав-Минздрав”. Вельмі эстэтычна. Дарэчы, як і ўсё тут.
Наогул мне гэтае ляжаньне ў шпіталі было прышэй кабыле хвост. Я распрацоўваў сустаў пасьля складанага пералому. І называецца ж хвароба! Але сказалі легчы, я і лёг, і вось цяпер я павіне быў хадзіць на фізіатэрапію, лячэбную гімнастыку, піць нейкую гідоту. Цырк! Адзіны фактычна здаровы сярод усёй мясцовай калечы. З іншага боку, рука ўсё-такі ня гнулася. А можа, і ня трэба? Калі не распрацоўваць, ад войскам можна адкасіць. Хаця чорт яго ведае. Зараз усіх без разбору цягнуць, а ўсё жыццё са скалечанай рукой - каму яно патрэбна? Лепш адзін раз адслужыць.
Так я меркаваў, пакуль скурыў да канца адну “Ватру”. А тады вярнуўся ў палату. Там таксама не было нічога цікавага. МызКумам сканчаў свой аповед:
− Ну вось мы з кумам і думаем - хай спачатку у рэстаран, вып’ем, тое сеё, а потым...
Вось так заўжды у першыя дні - кожная хвіліна цэдзіцца, як дурны самагнёт. Трэба было кардынальна развеяцца, і перад вачым зноў паўстала медсястра Алёнка. Можа, яна таксама сумуе? - пасумавалі б разам.
Я падцягнуў піжамныя штаны і вырушыў на пошукі. За канторкай нікога не было, ды і наогул, здаецца, працоўны час скончыўся - сумна, нічога не скажаш. У канцы калідора, у сестрынскай, таксама было пуста. Заставалася працэдурная - калі і там нікога, тады іду слухаць палатныя байкі або кніжку пачытаю.
Старыя пашарпаныя дзьверы працэдурнай адчыніліся надзіва ціха. Я асьцярожна зазірнуў і ўбачыў тую, якую шукаў, - яна, стоячы ў кутку каля шафы, здымала свой белы халацік. У вакно зазірала чэрвеньскае вячэрняе сонца, старанна асьвятляючы падрабязнасьці. Дзяўчына стаяла ў палову абарота, таму ня бачыла мяне, а я з дзяцінства быў добра выхаваны, таму ня стаў яе агукаць, а проста стаіўся каля дзьвярэй назіраючы.
Лета і уніформа дазваляюць нашым сястрычкам эканоміць на бялізьне, таму, зняўшы халацік, дзяўчына засталася ў адных трусіках, і тое, што адкрылася маім вачам, толькі падцьвярдзіла першае ўражаньне. Яна ва ўсім выявілася харашыстачкай: - загарэлыя грудзі былі акуратнымі, хоць і велікаватымі, ды і ногі крыпіліся правільна, белыя карункі абцягвалі круглую попку, пругкую і, здаецца, таксама цёмную ад загару. Цікава, дзе гэта яна так пасьпела?
Дзяўчына паклала халат і палезла за нечым у шафу, даючы магчымасьць лішнюю хвіліну сузіраць яе формы. І тут у носе ў мяне засьвярбела, абсалютна нясцерпна, лёгкія рэфлекторна набраліся паветра, я пачаў няшчадна церці пераноссе, але гэта не дапамагло і ў наступны момант раскацістае чыханьне разарвала цішыню працэдурнай. Алёнка войкнула ад неспадзяванкі ды імгненна схавалася за раскрытыя дверцы.
− Прабачце, - сказаў я. - Гэта, напэўна, інфекцыя. У нашай палаце адчынена вакно. Мой глыбокі жыццёвы досьвед радзіў карыстацца любым слушным момантам для знаёмства.
Дзяўчына вызірнула з-за дверцаў, паглядзела на мяне і нічога не сказала. Яна проста ўзялася вывучаць мяне сваімі валошкавымі вачыма, так сама ўважліва, як я яе хвіліну таму. Узнікла паўза. Пад гэтым дапытлівым погладам я адчуў сябе поўным ідыётам. Каб неяк выправіць сытуацыю, давялося запытацца пра перашае, што прыйшло ў галаву:
− Дзе вы так добра загарэлі?
Яна ўсьміхнулася і нарэшце прамовіла сваім чароўным голасам:
− Ты ўжо або заходзь, або выходь. Не тапчыся ў дзьвярах.
І што, скажыце, я мусіў выйсьці?
Дзяўчына пакінула сваю хованку і, анітрохі не саромячыся, падыйшла да мяне. Клац! - прамовіў замок на дзьвярах, зачыняючыся пад яе пальцамі. Я адчуў, што піжама робіцца мне малою.
Напрацягу наступнай гадзіны сумаваць нам не давялося. Канешне, у свае васямнаццаць я ня мог пахваліцца размаітасьцю сексуальнага жыцця, дакладней наадварот - пахваліцца мог, але самі разумееце, наколькі б гэта было праўдай. Эпізоды, што натхнялі мяне раней, ні ў якое параўнаньне не ішлі з Алёнкай - проста як “Жыгулёўскае” піва і “Абалонь”. Увечары, круцячыся ў ложку ня ў стане заснуць на д’ябальскай сетцы, я, канешне, разважаў пра тое, што сталася, і прышоў да высновы, што стараннасць шмат важыць у жыцці. Стараннасьць і спраўнасьць. Дарэмна я раней зьвязваўся з двоечніцамі, а харашыстак недаацэньваў. Напраўду вунь яно як - калі чалавек ня можа вывучыць гісторыю або геаграфію, то дзе ей да больш складаных навук, а калі можа, тады... Тады трэба будзе па меншай меры яшчэ раз пераверыць свае высновы.
Раніцай, а шостай, калі мяне разбудзілі, каб запхаць пад паху тэрмометр, скрозь рэшткі сну я яшчэ раз усё згадаў і, шчыра кажучы, моцна ўзбудзіўся, таму адметка трыццаць сем і две, да якой дапоўз срэбны стоўбік, не здалася празмернай. Начная сястрычка пакачала галавой і зрабіла запіс. Футбаліст захіхікаў:
− Як вядома, падчас палавога акту тэмпература цела падвышаецца на адзін градус.
Ён, падлюка, пэўна-такі нешта пранюхаў. Жора адазваўся з уласьцівым яму цынізмам:
− У кога менструацыі і ў каго палюцыі, усе на дэманстрацыі пад сьцягам рэвалюцыі.
− Лайдакі, - незадаволена прабурчаў з-пад коўдры дзядзька Гаўрыла. - Паспаць дайце.
− На сьняданак будзе каша, - філасофскім шэптам заўважыў МызКумам. - А з кашы не стаіць.
Футбаліст запярэчыў:
− У каго як. У Касманаўта вунь коўдра, як намёт на альпенштоку, а кашу есьць тую самую.
Касманаўт сарамліва перавярнуўся на бок. Усе зарагаталі.
− Божухна, - не вытрымаў дзядзька Гаўрыла і сеў на ложку. - Коні кульгавыя, іржэце з ранку, ня спіцца вам…
− Сапраўды, - заківаў галавой Футбаліст. - Коні. Зараз паямо аўса і да ветырынара.
Добрага ранку!
У палаце быццам узайшло яшчэ адно сонейка. На парозе стаяла Алёнка, як заўжды акуратная, у беленькім халаціку, што напінаўся пры кожным руху, у крухмальнай шапачцы, з чорным хвосьцікам, сьвежая, як глыток ранішняга паветра.
Я злавіў сябе на тым, што губы самі расцягнуліся ва ўсьмешцы, а дзяўчына падышла да вакна і скептычна агледзела палату. На мне яе погляд не затрымаўся ні на імгненьне.
− Задуха ў вас, - рэзюмавала сястрычка. - Вакно трэба адчыніць, не супраць?
Не чакаючы адказу, яна пацягнулася да высокай форткі, паднялася на дыбачкі, чапляючы ручку сваімі далікатнымі пальчыкамі.
Словы пазастравалі ў нашых горлах. Я ведаў, што напінае крухмальную тканіну і казыча вока ў нядбалым захіне халата, я ведаў, якімі бездаганна спраўнымі могуць быць яе пальцы і які агонь запальваецца ў кожнай клетачцы скуры ад іх дотыку. Шэсьць пар мужчынскіх вачэй уперыліся ў адну кропку, а Алёнка адчыніла фортку і павярнулася да нас, нібыта нічога не заўважаючы. Касманаўт так і застыў скруціўшыся на баку - каша на яго ня дзейнічала. Дзяўчына прайшла праз замоўклы шэраг ложкаў, а на парозе пажадала:
− Не спазняйцеся на працэдуры.
Пачаўся яшчэ адзін койка-дзень. Падчас абходу мне прызначылі масаж, УВЧ, парафін, лячэбную фізкультуру і вітаміны. Я ведаў, чым пагражае астаняе, таму адразу захныкаў:
− Ну, ня трэба вітамінаў.
Але наш Тата быў няўмольны:
- Цю, такі казак і баіцца ўколаў. А як жа ты ў армію пойдзеш?
− Ну хоць бы ў таблетках.
− Няма ў нас таблетак, і не выдумвай.
Жору паабяцалі выпісаць наступнага дня.
− Паходзіце месяц-паўтара, пакуль зарасце, а потым зноў да нас - знімаць. І не забывайце падтрымліваць рэжым.
− Доктар, а піць можна? - устурбавана пацікацвўся Жора.
− Піць вообще ня можна. Но пры вашым дыягназе прамых процівапаказаньняў няма.
Пасьля абходу я пайшоў пакурыць, і, стоячы каля сьметніка, назіраў, як людзі цягнуліся ў працэдурную, а потым - назад, пачухваючы хто дупу, а хто руку. Шчыра кажучы, цярпець не магу ўколаў, таму, дакурыўшы ранішнюю “ватрыну”, я уцёк на УВЧ і грэўся ў ягоным праменні, аж пакуль не прыйшоў час лячэбнай фізкультуры. Галоўнае ў такіх выпадках - не з’яўляцца ў палаце, і я старанна прытрымліваўся гэтага прынцыпу. Але пазьбегнуць непрыемнасьцей не ўдалося. Перад самым абедам па мяне прыйшлі.
− Аляксею! На ўкол.
Алёнка глядзела на мяне з усьмешкай, нібыта настаўніца на першакласьніка.
− О-о-ой, - скрывіўся я, але дзявацца не было куды.
У працэдурнай я спрабаваў абняць дзяўчыну, але яна выкручвалася з рук.
− Спачатку ўкол, - яе вочы глядзелі з непрыхаванай іроніяй. - Здымай штаны.
Я вырачана апёрся на сцяну каля кушэткі і пасунуў ніжэй гумку піжамы. Трэснула ампула, штосьці зашаргацела.
− Здымай, я сказала, - яна падышла да мяне лёгкімі крокамі і адным рухам спусьціла штаны да калена.
Я ўвесь напружыўся ў прадчуваньні ўкола. А яе рука сціснула маю ягадзіцу, потым яшчэ раз і раптам нырнула між ног, наперад, уладным рухам гаспадара сытуацыі. Ад неспядзяванкі я войкнуў і павярнуўся.
Алёнка стаяла перада мной з поўным шпрыцам у руках. Вочы яе гарэлі. Халат быў расшпілены і адкрываў для агляду ўсё разкошнае цела - ад налітых персяў да голенага гладзенькага пагорба ўнізе жывата. Яе рука працягвала свае вандраваньні, а вочы з кожнай секундай распальваліся ўсё болей. Раптам яна штурхнула мяне ў грудзі, так што я ўпаў на кушэтку, а сама ўскочыла зьверху, не выпускаючы з рук шпрыца. Зразумела, я не чакаў такога павароту, але яна поўнасьцю валодала сытуацыяй. Праз імгненьне яе сцёгны зарухаліся ў зладжаным рытме, і я прыяднаўся да яго, ня гледзячы на тое, што насамрэч трошкі ашалеў. Поўныя грудзі хадзілі хадуном нада мной, а поўны шпрыц апісваў кругі проста перад вачыма. На канцы іголкі набракла кропелька. Я стараўся не зьбівацца з рытму, хоць гэта і было досыць складана - штаны спутвалі лыткі, сцёгны давіла краем кушэткі, а галава ўпіралася ў сьцяну. Дзякуй Богу, дзея не павінна была зацягнуцца - Алёнка ўзьняла вочы, яе дыханьне стала ўрывістым, яна пачала хітацца ўперад-назад, стогнучы, і тут адным рухам усадзіла мне шпрыц у плячо на ўсю даўжыню іголкі.
−А-а! - закрычаў я на ўсё горла і з’ехаў, але яна моцна трымала мяне каленямі. Цягліцы сутаржна сціскаліся, і яна штуршкамі ўводзіла вітаміны ў маё бедалажнае цела.
Праз секунду шпрыц апусьцеў, ды й яна зьвяла. Я перахапіў яе руку і выцягнуў іголку. Плячо балела неімаверна. Алёнка падняла твар, усьміхаючыся лагодна, як жанчыны заўсёды ўсьміхаюцца пасьля гэтага. Я спрабаваў разцягнуць губы ў адказ, але гэта ня вельмі атрымалася. Дзяўчына зьлезла з мяне, захінула халацік і кінула пусты шпрыц у сьметніцу.
− Дурніку, - сказала яна. - Вітамін Б шэсьць колюць у руку, а не ў ягадзіцу.
Я ляжаў са спушчанымі штанамі, раструшчаны ды выпатрашаны. Левая рука не варушылася з-за ўколу, а рэшта канцавін - праз вялікую сілу ўражаньняў, што гэты ўкол суправаджалі. Вочы павылазілі на лоб, вось, сапраўды, не хлушу. Напэўна, гэта было сьмешнае відовішча, бо Алёнка азірнулася на мяне і засьмяялася звонка і радасна. Тут і я нарэшце справіўся з губамі, таксама ўсьміхнуўся і пачаў прыводзіць адзежу да ладу.
− Ну ты даеш.
− А чаго ты крычаў? Баішся ўколаў? - яна глядзела на мяне так, быццам нічога не здарылася. Толькі ў глыбіні яе вачэй хаваліся сьмяшынкі.
Трэба было тэрмінова ратаваць сваю мужчынскую годнасьць. Я падышоў да яе, адным рухам расхінуў халат і прыпаў губамі да грудзей. Яна абхапіла маю галаву і адвяла ў бок.
− А раптам хто ўвойдзе?
− Сьмяешся?
− Ты на абед спозьнішся.
− Мы сёння яшчэ ўбачымся?
− Калі захочаш.
У сталоўцы, глытаючы посны боршч, я прыслухаўся да болю ў плячы. Гэта ж трэба, так засадзіць! Але, здаецца, апошняе слова засталося за мной. Штопраўда, гэта было ня больш як бравада, але паабедаю, адпачну - можа, і сапраўды зьбяруся.
− Ты чаго сумны? - прычапіўся Футбаліст, што на хвіліну пакінуў барацьбу з катлетай. - Не спадабалася працэдура?
− А, - пачухаў я руку. - Засадзіла па самае нікуды.
− А ты б ёй таксама засадзіў. Былі б квіты.
Я адчуў, што пачынаю чырванець і схіліўся ніжэй над талеркай.
- Ды што ты пераймаешся, справы юначыя!
Вось падлюка, нешта ж пранюхаў. А зрэшты, якая розьніца? Ну і пранюхаў, ну і маці яго так. Што я, спавядацца перад ім буду? Я падняў твар, гатовы да рашучага адпору, але Футбаліст ужо павярнуўся да катлеты, здаецца, ён страціў цікавасьць. Я з агідай паглядзеў на яго, і тут у мяне чамусьці раптоўна прапаў апетыт. Здаецца, самы пах ежы выклікаў нудоту. Я адсунуў талерку як мага далей і адчуў, што рукі дрэнна слухаюцца мяне. У галаве раптам пацямнела, па спіне струмяніў халодны пот. Я зразумеў, што кудысьці адплываю і ўжо ледзь не самлеў, калі адчуў на плячы моцную хватку.
− Лёха, ты што?
Нада мною схіліўся Футбаліст з недажаванай катлетай у роце.
− Ты што, Лёха? Можя, сястру паклікаць?
− Ня трэба, - выціснуў я з сябе, - Да палаты... легчы...
Ён давёў мяне да ложка, і я, не разбуваючыся, упаў зьверху на коўдру.
− Што такое? - спыталі над галавой голасам дзядзькі Гаўрылы.
− Ды боршч гэты, - адазваўся Мызкумам. - Я сам ад яго трэці дзень на ачку сяджу.
− А мне нічога, - не пагадзіўся Футбаліст.
Потым гукі зьніклі.Колькі я так праляжаў, ня ведаю, але калі нарэшце аклемаўся, у палаце нікога не было. Я разглездзеўся наўкола, потым памацаў рукі, ногі, трасянуў галавой і прыслухаўся да рэакцыі арганізму - нібыта адпусьціла. Ну-ну. Трэба ж было так уляцець - можа, і напраўду атруціўся?
Я сеў на ложку, задумаўся, але нічога разумнага не прыдумаў. Хутчэй за ўсё экзатычныя працэдуры зранку з посным баршчом на абед да купы так паўплывалі на пакуль што “няздатны да шэраговай службы” арганізм. Таму трэба было неадкладна адпачыць як сьлед і набрацца энергіі. У ціхую гадзіну ўся мясцовая калеча павылазіла на сонейка грэць пуза, і я вырашыў, што і мне хопіць сілаў на тое, каб да іх прыяднацца.
На двары і сапраўды сьвяціла сонейка, таму ўсе лавы, што маляўніча былі разкіданы ў густых хмызах, акупавалі хворыя. Тут грэлася ня толькі траўматалогія, а і хірургія з апендыцытнымі павязкамі ніжэй пупа, і тэрапія са згаслымі вачыма хронікаў, і нэўралогія з ледзь жывымі інсультнікамі ды радыкулітнікамі. Я доўга хадзіў па бітых-перабітых дарожках, аж пакуль знайшоў вольную лаву ў кутку. Тут, штопраўда, залёг цянёк ад карунак з іголак акацыі, але зараз пячы галаву ня вельмі і хацелася. Я ўсеўся, запаліў ды пачаў вывучаць недавывучаныя падрабязнасьці малюнку на піжамнай куртачцы.
− Лёха, у цябе вольна? - недзе на сярэдзіне цыгарэты пачулася ззаду. Да мяне чыкільгаў дзядзька Гаўрыла з мыліцай пад пахай.
− Сядайце, - я запрашальна пасунуўся. - Закурыце?
Ён не адмовіўся, і далей мы палілі ўдвох, пакуль не прыкончылі паўпачка. Дзядзька Гаўрыла быў сапраўды цудоўным суседам - за ўсю ціхую гадзіну мы не перамовіліся ніводным словам. Ня ведаю, пра што ён думаў, а я ня думаў ні пра што - проста насалоджваўся водарам тытуню, промнямі сонейка, што прабівалься скрозь зялёнае лісьце, ды сьвежым паветрам, што такі пралазіла ў лёгкія ў паўзах паміж цыгарэтамі.
Ну добра, - падсумаваў нарэшце нашую маўчанку дзядзька Гаўрыла. - Пайду я.
Ён старанна раздавіў мыліцай недапалак, падняўся і, перад тым, як зрабіць першы крок, раптам сказаў:
− Будзь асьцярожны, хлопча. Здаецца, на цябе палююць.
Угу, - аўтаматычна адгукнуўся я, потым падняў вочы і паглядзеў дзядзьку ў след. Што гэта ён вярзе? Але дзядзька чыкільгаў сабе па сьцежцы і не зьбіраўся тлумачыць сваіх папярэджаньняў. Вось яшчэ не хапала, прыпылены трапіўся ў суседзі.
Я ішоў па калідоры да тэлевізара праз працэдурную, калі раптам яе дзьверы адчыніліся і на парозе зьявілася Алёнка. Яна была апранутая ў цывільным - відавочна, ужо зьбіралася дадому. Паўпразрыстая сукенка аблягала постаць, а цёмныя акуляры хавалі прамяністыя вочы. Я спыніўся, усьміхаючыся. Дзяўчына таксама ўсьміхнула ў адказ. Не, усё ж такі яна была прыгожая. Нават пасьля ранішняй экзекуцыі мне было прыемна на яе глядзець.
- Ты куды? - спытаў я.
− Ужо нікуды. А ты мяне шукаеш?
− Ага, - схлусіў я.
− Ну, заходзь, - сказал яна, аддступаючы ў працэдурную.
Шчыра кажучы, я не адчуваў у сабе асаблівых сілаў, але адмовіцца ня мог. Нясьмелым крокам я пераступіў парог. Алёнка зачыніла дзьверы і павярнулася да мяне.
− Ну?
Я ўсьміхнуўся трохі ніякавата, намагаючыся засярэдзіцца, а яна наблізілася да мяне і, не здымаючы акуляраў, пацалавала моцна ў вусны. Я адчуў, як яе язык апынуўся ў маім роце, ўладна адкрыўшы яго. А дзявочыя рукі тым часам пачалі расшпільваць гузікі піжамы, прытуляючы мяне спіной да шкляное шафкі з лекамі. Я ня бачыў яе вачэй скрозь цёмнае шкло, таму пацалунак здаваўся трохі несапраўдным, але гарачы язык не дазваляў сумнявацца і вымагаў неадкладнага адказу. Мае пальцы намацалі замок яе сукенкі, ды дзяўчына раптам з’ехала долу, высьлізнуўшы з абдоймаў, і ў наступны момант апусьцілася на калені. Я мацней прытуліўся да шафкі, а яна ўхапіла мяне сваімі вялікімі пажадлівымі губамі, і цёплая хваля пракацілася па жываце, далятаючы аж да сэрца. Шафка дробна затрымцела, пляшачкі ды скляначкі зазьвінелі ў такт, і я адчуў, што не магу ўстаяць на нагах, таму мацней схапіўся за шкляныя сьценкі. Паветра са сьвістам вырывалася праз мае сціснутыя зубы, далоні штосілы сціскалі шкло.
- А! А! А-а-а! - ня вытрымаў я нарэшце ды завапіў на ўсё горла, б’ючыся ў сутаргах.
Праз колькі секунд дзяўчына адпусьціла мяне, ногі змяклі, і я апусьціўся на падлогу. Алёнка аблізала губы і ўсьміхнулася, акуляраў яна так і не зьняла.
Калі мой стан пасьля абеду можна было кваліфікаваць як накдаун, то гэта быў накаут, безсумнеўны й адназначны.
Як я апрануўся, не памятаю, а як дабраўся да ложка - да гэтай пары застаецца загадкай, толькі я адсутнічаў не дзесяць секунд, як таго вымагаюць правілы, а добрых тры гадзіны, бо за гэты час прапусьціў вячэру і яшчэ багата чаго.
Паводле: Браты Капранавы. "Кобзар 2000".