Ён убачыў свой цень...

Feb 02, 2010 17:24

Сёньня дзядзькі ў цыліндрах уварваліся да беднага сурка, вырвалі яго з салодкіх абдоймаў зімовага сну і прымусілі: "глядзі на свой цень, жывёла!". Бедалашны спалохаўся і ўбачыў-ткі свой цень. Дзядзькі ўсім раззванілі, што "ўсё кул, чувакі, можна яшчэ шэсьць тыдняў ў зіме жыць..."
news.yahoo.com/s/ap/us_groundhog_day
яны-та пайшлі сабе па хатах, сядзець, грэцца, мо' і гарачанькага або папіць, або, там, ад каго каханага атрымаць... а я вясны хачу, цяпла, у пантофліках выйсьці ды ў панчошках, у спаднічцы кароценькай, хачу гісторыю, як у аднаго маладога паэта, а тут брутальныя мужыкі катуюць жывёлу. Няма на іх іхнай вялікай амэрыканскай мамы.

***
проста сакавік галавакружны
проста за каўнер цячэ з галін
проста ручаі красуні лужыны
капяжы цяпло адрэналін

з думкаю што ўсё яшчэ ўваскрэсьне
усур'ёз надоўга дый ушчэнт
перадвесьне рыфмаю да песьні
коціцца з паданьняў і легенд



нізкавока мружыцца пад сонцам
мармытаць няўцямныя радкі
дурнавата шчэрыцца на соцыюм
на жыцьцё што пры ва ўсе бакі

як праўдзівы сакавіцкі вісус
з рыльца каштаваць дабро і зло
на закуску мець марцовы віскас
каб на скразьняку не павяло

за хвіліну вышаптаць у прозе
ўсё чаго не вышаптаў у друк
і не разважаць на паўдарозе:
добрыя намеры - роўны брук!

радавацца сонечнаму дыску
а найболей месяцу ўначы
напаткаць самотную нудыстку
й нарадзіцца з хваль дапамагчы

запытацца ў дзеўкі: не халодна
жыць у беларускі рамазан?
і захутаць не ў туманы лондана -
хоць у растуманы партызан

жэстам элініста-эрудыта
запрасіць сяброўку на віно
і назваць па-наску: афрадыта
рэдкае крывіцкае мяно

быў ты ўчора проста адмарозак
сёньня растапіла ледавік
пазнаешь па кроках нецьвярозых
проста радасьць проста сакавік.

паэзія, цнота, жаночыя слабасьці

Previous post Next post
Up