Dec 19, 2009 20:55
Усходнія мужчыны, што ні кажы, а ў жанчынах разбіраюцца ня горш, чым у, скажам, у грошах ці вайне. Хіба таму, што жанчыны ім патрэбныя для таго ж самага, для чаго і вайна, і грошы.
Адзін з маіх усходніх студэнтаў перакрыў днямі ўсе рэйтынгі ўдалых прыкладаў з логікі самай простай індуктыўнай высновай.
1. Калі ў пакоі знаходзяцца тры дзяўчыны, бутэлькі віна і хлопец, то будзе шумна.
2. Калі ў пакоі грае музыка, гарыць святло і бавяць час тры дзяўчыны, то будзе шумна.
3. Калі пад Новы год у пакоі сабраліся тры дзяўчыны і ладзяць свята, то будзе шумна.
Верагодна, калі недзе збіраюцца дзяўчаты, там і будзе шумна.
Памылак, як логік, а тым больш, як жанчына, я не бачу...
intuitive grasp,
жаночыя слабасьці