czy нагадала, што здарыліся народзіны ў Валянціна Акудовіча. А я і забылася... Вось што атрымліваецца, калі жартуеш з Няма. Спадара Валянціна я шчыра люблю, люблю яго манеру разважаць, яго арыгінальныя доказы, жарты, неверагодную абазнанасьць і тую шчырасьць, з якой ён радуецца сьвежым думкам маладых-і-пакуль-дурненькіх.
Ажыятаж вакол "голага календара" распаўсюдзіў голую выяву імяніньніка, а я вось маю цнатліва-прыстойныя і нават гераічныя яго выявы. Лічыць віншавальнай паштоўкай.
1. "Акудовіч думае пра Беларусь"
2. В.А.
3. Спадар Акудовіч і Пані W
4. "Хадановіч: Хадзем! - Акудовіч: А куды?"