Існуючы касьцёл Сьв. Роха (ці Залатагорскі) ў Менску быў асьвячоны ў 1864 годзе. Вельмі цікавы нэагатычны помнік, у якім яшчэ выразна кідаюцца ў вочы водгукі клясыцызму.
Аднак у пачатку ХХ ст. парафія Сьв. Роха ў Менску разраслася, а існуючы касьцёл стаў занадта малы. Таму было вырашана збудаваць новы вялікі храм. Пачалі зьбіраць грошы, аднак ідэя ня была рэалізавана, аднак накіды праекта захаваліся. На жаль, сам праект пакуль ня трапіўся мне ў рукі, але ў інэце можна знайсьці дзьве яго выявы.
Дарэчы, калі прыгледзецца, можна заўважыць, што у асобных дэталях праекты адрозьніваюцца. 3D мадэль была створана на аснове гэтых выяў. Таму яна ў дадзеным выпадку не прэтэндуе на дакладнасьць ў памерах. Гэта хутчэй спроба "ажывіць" колішні праект, каб можна было ўявіць, які касьцёл мог набыць у свой час Менск.
Відэа-рэндэр з мадэлі:
Click to view