Апошнім часам усё часьцей сустракаю інфармацыю аб тым, што на Старым замку ў Горадні рыхтуюцца пачаць рэканструкцыю. Над праектам працуе архітэктар У. Бачкоў, які даўно займаецца гэтым аб'ектам і ўжо колькі год як прадставіў сваё бачаньне адрэстаўраванага замка. Яго можна пабачыць у рэндэрах з 3D мадэлі, якія блукаюць па інэце, і ў пары рэальных
(
Read more... )
А вось што тычыцца чыстай фэнтазі... Наколькі мне вядома, гэта некаторыя дэталі дэкору. Узяць, да прыкладу, рустоўку (ці можа гэта там сграфіта) на фасадзе гэтай самай прыбудовы да вежы.
Калі працы сапраўды пачнуцца ў бліжэйшы час, у чым варта вельмі сумнявацца, то мяркую нашы будаўнікі хутка прымусяць ўсіх неабыякавых заклапаціцца іншымі пытаннямі. Заклапаціць яны ўмеюць.
Reply
Дарэчы, рустоўка ці які іншы дэкор - гэта невялікая праблема. Ня пройдзе і дзесятка гадоў ён пойдзе адвальвацца і яго можна будзе памяняць на больш слушны. А вось разьбіраць фэнтэзійныя будынкі куды цяжэй.
Баюся, што Вашая апошняя заўвага акажацца цалкам слушная і ў ходзе рэканструкцыі усіх будуць займаць куды больш сумныя.
Reply
Leave a comment