Колькі дзён таму ў Рэчыцы гісторык з Гомеля Яўген Кавалеўскі прадставіў 3D мадэль Рэчыцкага замка. У стварэньні дадзенай мадэлі ў якасьці кансультанта выступаў Ваш сьціплы сябра - аўтар гэтага блёга. Мая роля палягала ў інтэрпрэтацыі пляна К. Эйгірда і малюнкаў А. ван Вэстэрфэльда, а таксама ў парадах наконт выгляду драўлянага замка, сама ж мадэль была цалкам зроблена Яўгенам Кавалеўскім.
Хочу прапанаваць увазе спадарства гэтую мадэль, а разам з тым прасіць аб крытычных заўвагах!
Click to view
Для параўнаньня ніжэй прыводжу выявы замка. Плян К. Эйгірда:
Малюнак А. ван Вэстэрфэльда, 1649:
Малюнак А. ван Вэстэрфэльда, 1651(3):