Loiow Oppidum, 1649-1651

Nov 26, 2011 01:51

Loiow Oppidum ці "места Лоеў" не адыграла якой-кольвек ролі ў вайне Януша Радзівіла з казакамі, аднак "засьвяцілася" на многіх малюнках з-за двух вялікіх бітваў, якія адбыліся ля яе сьценаў у 1649 і 1651 гадох. "Пашанцавала" Лоеву з прычыны знаходжання ў найбольш прыдатным месцы для пераходу Дняпра ўброд. Гэтым карысталіся казакі ў час сваіх рэйдаў ( Read more... )

ФАРТЫФІКАЦЫЯ, АРХІТЭКТУРА

Leave a comment

Comments 7

zmicierbielapol November 25 2011, 23:13:38 UTC
Дзякуй! Вельмі цікава. Асабліва прыцягнула ўвагу выява крыжа. Часам няма больш якаснай? А то не магу рзглядзець усе дэталі канструкцыі.

Reply

wouk November 26 2011, 07:02:20 UTC
Крыж, напраўду, цікавы і, таму ён прыцягнуў увагу мастака. На жаль, гэта ўсё што можна выцягнуць з майго фота, а, напэўна, і з публікацыі малюнкаў Вэстэрфэльта ў Дрэшчыка, бо бачыце, пры набліжэньні ўсё развальваецца на кропачакі. Трэба шукаць арыгінал!

Reply

zmicierbielapol November 26 2011, 08:00:51 UTC
Я думаю, што крыж мастак намаляваў не з-за яго цікавасці. Ён проста перадаў тыповую вясковую карціну. А цікавым ён стаў ужо цяпер, для сучасных людзей) На 17 ст. не так шмат мы ведаем, як выглядалі такія крыжы. А больш за ўсё мяне цікавяць рэчы, якія бачны на крыжы. Калі разабрацца з імі, стануць больш зразумелымі функцыі крыжа і характар культавых дзеяннў.

Reply

wouk November 26 2011, 08:28:43 UTC
Але улічыце яшчэ і тое, што мастак - галяндзец. Таму для яго гэты крыж - фэномэн мясцовага культурнага ляндшафту, экзот. Заўважце, дарэчы, як ён пастаўлены на малюнку - роўна па цэнтральнай асі і мае значныя памеры. Для мясцовых беларусаў тагачасных - вядома, што крыж - як крыж, якіх паўсюль хапае.

Reply


(The comment has been removed)

wouk November 26 2011, 14:33:43 UTC
От ёклм, мая лаціна) дзякуй што паправіў!

Reply


Billewicz ext_5215060 October 24 2019, 11:24:02 UTC
Mam pytanie, gdzie znajdują się rysunki Wastrfelda, które Zamieściłeś w artykule. Nie są mi znane 1,5 i 8. Bardzo będę wdzięczny za informację. mój mail doliwa1@wp.pl

Reply

Re: Billewicz wouk October 24 2019, 11:41:28 UTC
Proszę zobaczyć tu: Dreścik, J. J. Kampanie wojsk Wielkiego Księstwa Litewskiego przeciw powstaniu Chmielnickiego w rysunkach Abrahama van Westervelt // Muzealnictwo wojskowe. - 2000. - T. 7. - S. 397-427.

Reply


Leave a comment

Up