Торуньскі машыкуль

Jun 18, 2011 20:37

 Колькі месяцаў таму атрымалася пабачыць, памацаць і сфатаграфаваць Кляшторную браму ў Торуні, якая была, як мне падавалася, вельмі важным доказам аб інтэрпрэтацыі адтуліны над праездам брамы Мірскага замка,  як машыкуля. Кляшторная брама ўнікальная тым, што там была і герса, і машыкуль, а таму адрозьненьне між адтулінамі бачны надзвычай добра. Пасьля трапіў зноў у Мір і амаль лежачы ў браме зрабіў фота з падобнага ж ракурса. Цяпер абодва прапаную Вашай увазе.

Кляшторная брама ў Торуні:



І Мірскі замак:



Баючыся, што ў сваё заўзятасьці магу быць аднабаковым спрабую раіцца зь людзьмі, якія разьбіраюцца ў фартыфікацыі. Нядаўна адзін вельмі мною паважаны чалавек выказаў мекаваньне, якое цалкам супярэчыць маёй канцэпцыі  )) Тады я вырашыў дабівацца ад яго, каб ён патрапіў у Мірскі замак і на месцы выказваў сваё меркаваньне. Думаю, выхад самы правільны.

Дарэчы, у спрэчцы з навуковым кіраўніком аб'екта сп. Дз. С. Бубноўскім мае доказы як бы зусім нічога ня вартыя, бо ўсё на "100%" зразумела. Часам мне нават падаецца, можа быць я, насамрэч, такі наіўны і дурны, што ня бачу відавочных рэчаў? З гэтай складанай для сябе сітуацыі бачу два выхады: 1) друкаваць свае думкі і патрабаваць навукова іх раскрытыкаваць, і 2) паспрабаваць як-небудзь зацягнуць туды людзей, якія займаюцца сярэднявечнай фартыфікацыяй і выпрасіць выкласьці свае думкі.

У справах зь Мірскім замкам, мяркую, трэба думаць на далёкую пэрспэктыву: прастаяў паўтысячагодзьдзя і прастаіць ня меней. Але вось што скажуць нашыя нашчадкі аб тым, што мы зь йм зробім??? На маю думку, многім якраз бракуе адказнасьці перад нейкімі мэтафарычнымі нашчадкамі, якія могуць быць бязьлітаснымі, па сабе ведаю )) 

ФАРТЫФІКАЦЫЯ, Мірскі замак

Previous post Next post
Up