Калі зацікавіўся пытаньнем нясьвіскіх гакаўніц, адразу ў галаву прыйшла слушная думка: чаму б не паглядзець ці ёсьць нешта падобнае ў нашым гістарычным музэі. У пастаяннай экспазіцыі знайшоў і сфатаграфаваў дзьве гранёныя гакаўніцы. Пазьней даведаўся, што адна зь іх патрапіла ў музэй непасрэдна зь Нясьвіжа, а другая з Баранавіцкага краязнаўчага музэя (а туды, верагодна, таксама зь Нясьвіжа). У фондах маецца яшчэ тры гакаўнічныя руры, не зьвязаных, аднак, з Нясьвіжам, і ,дарэчы, адрозных па канструкцыі. За інфармацыю аб апошніх шчыра дзякуй супрацоўніку музэя С. Лютых.
Цяпер да гэтых двух гакаўніц. Першая:
Канечне, спосаб яе экспанаваньня "да гары нагамі" робіць яе выгляд досыць камічным. На казённай (задняй) частцы руры бачны вэртыкальная планка да мацаваньня да ложа, дзьве паралельныя прыцэльныя планкі і панёўка для пораха. Пры чым ля панёўкі захавалаўся штыфт, якім, верагодна, мацавалася накрыўка для панёўкі.
З-за таго, што рура перавернутая немагчыма разгледзець арнамэнт, які звычайна месьціўся на версе. Аднак штосьці ўсёткі заўважна. Зьвярніце ўвагу на самы край руры.
Мацаваньне для ложа ўнізе руры:
Другая гакаўніца:
Прыцэльная мушка на каўнеры:
Гак з адтулінай і арнамэнт зьверху:
Прыцэльныя планкі, панёўка для пораха і арнамэнт:
Арнамэнтальныя матывы на на чатырох гранёных гакаўніцах, як можна было бачыць з фотаздымкаў, аднатыпныя, аднак у асобных тонкасьцях адрозьніваюцца. Справа ў тым, што гакаўніцы адліваліся не ў асобных формах, а таму пры вырабе наступнай формы людвісар паўтараў пэўны матыў і "пад настрой" мог дадаваць некаторыя "іннавацыі". Ці больш верагодней, што арнамэнт выбіваўся пасьля адліву руры. На жаль не спэцыяліст у пытаньні апрацоўкі мэталаў, каб сьцьвярджаць адназначна.
Адкрытымі (і надзвычай цікавымі для мяне) застаюцца пытаньні: 1) аб форме ложа; 2) ці мелі гэтыя гакаўніцы замкі, альбо наўпрост запальваліся фіцілём з рукі; 3) і ці мелі спэцыяльныя станкі для мацаваньня пад час стральбы.