Да Мсціслаўскага фэсту 15-17 жніўня 2008

Jun 23, 2008 15:52


Памяць - асаблівая здольнаць, дадзеная толькі чалавеку, менавіта таму ён старанна захоўвае яе у шматлікіх дакументах, фотаздымках, помніках літаратуры і мастацтва, кнігах. Памяць аб’ядноўвае людзей у супольнасць. Памяць яднае мінулае і сучаснасць. Архіў асабістай памяці - гэта мінулае кожнага з нас, захаванае ў сямейных фотальбомах з надпісамі аб падзеях жыцця нашых родных і блізкіх, якія жылі, працавалі, стваралі. Іх мары і думкі ўвасабляліся у творах, песнях, вышываных кашулях, разных драўляных узорах над вокнамі, занатаваных на паперы ўспамінах і аповядах. Такі архіў ёсць у кожнага, ён цікавы, унікальны і не падобны да іншых, варты таго каб яго захоўваць, каб аб ім распавесці.

У рамках правядзення Мсціслаўскага фэста 15-17 жніўня 2008 г. аб’яўляецца конкурс “Архіў асабістай памяці”. 
Для ўделу неабходна прадставіць:
асабістую “гісторыю”, якая можа сягаць у ХІХ, XVIII стагоддзі, ці нават жалезны век, распавядаючы пра ўсіх вядомых продкаў аўтара;
дакументальныя сведчанні, якія падцвярджаюць прадстаўленую “гісторыю”, якія і ствараюць архіў асабістай памяці: фотаздымкі, асабістыя дакументы (пасведчанні, аўтабіяграфіі і г.д.), маёмасныя ці гаспадарчыя дакументы, рукапісы мастацкіх ці іншых твораў асоб якія згадваюцца ў “гісторыі”, мемуары, дзённікі, ліставанне. прыклад>>

Форма прадстаўлення абмяжоўваецца толькі творчымі здольнасцямі аўтара: “гісторыя” можа быць электроннай, друкаванай, рукапіснай ці выяўленча-мастацкай, у вершах ці прозе.

Журы конкурса - людзі, якія займаюцца захаваннем памяці - архівісты, працаўнікі музеяў, навукоўцы-гісторыкі. Пераможца конкурса атрымае спецыяльны прыз ад Беларускага-дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Праекты прымаюцца да 10 жніўня 2008 г.
на адрас:
213470, Магілёўская вобл. г. Мсціслаўль, Калініна, 49. Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей. тэл. 80224050015.
220030, Мінск, Кірылы і Мяфодзія, 4. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Святлана Буель
е-mail: ivanova_olga_s@mail.ru
даведкі па тэлефонах:
+375297422040 Юлія Гурская
+375295773855 Святлана Буель
+375297485311 Вольга Іванова

15 жніўня 2008 г. адбудзецца з'езд Мсціслаўскага зямляцтва. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто нарадзіўся г. Мсціслаўлі, і жыве ў іншых гарадах і краінах.

даведкі па тэлефонах:
+375296544841 Мікалай Нікадзімавіч Талпыга
+375295481069 Уладзімір Віктаравіч Шыленкоў
+375297422040 Юлія Гурская

Гэта будзе ўжо другі Мсціслаўскі фэст. Пра папярэдні можна паглядзець тут:
http://worvik.livejournal.com/28124.html
http://worvik.livejournal.com/27690.html
http://www.fotka.by/?p=sa&a=33546
http://karuzlik.livejournal.com/8402.html
http://karuzlik.livejournal.com/8458.html

АГТ, экспедыцыі

Previous post Next post
Up