Leave a comment

alexanderburakov anonymous April 9 2011, 20:06:13 UTC
Гэта не мае сэнсу.
На радыё Рацыя засталися працаваць толькі палітычныя прастытуткі, якія за 10 у.е. і маму родную прададуць. З большага нават прафнепрыгодныя. Лепшая частка сыйшла на знак салідарнасці са мной 3 гады таму. Магу яшчэ раз паўтарыць асноўныя тэзы нашай былой незадаволенасці - 1 млн. еўра ў год траціцца ў космас. Ніякага эфекту! Мяне няма там ужо 3 гады, больш за тое я зараз не ўяздны ў Польшчы, бо нібыта ўяўляю небяспеку для РП з-за сваіх дзеянняў... гэта "браты-дыяспара" дапамглі. І вось зараз мяне-правакатара і падонка няма. Які рэйтынг у станцыі??? Хто рабіў замеры??? Хто ўвогулле слухае яе??? Хто цікавіцца сітуацыяй з медыйнымі сродкамі?

Даўно кажу... усе гэтыя невядома дзе і каму вяшчаючыя медыі выконваюць функцыю данясення інфармацыі да спецслужбаў. Людзі не пачуюць Вашых выказванняў. Любое выказванне будзе пустым плявузганнем. Няма сэнсу зусім. Памятаю як Дзімон Дашкевіч прыфігеў, калі даведаўся, што Рацыя даўно вяшчае ў студыі, а перадатчыка на мачце НЯМА!!!
Тут насамрэч лепей маўчаць, чым гаварыць. А пытанні... яны задаюцца, каб адбіць 10 у.е. за сюжэт, а хто і што скажа ім напляваць, бо галоўнае - атрымаць заробак. Яўген Вапа за людзей не лічыць нікога, і Гарэцкі для яго - ніхто, паловачалавека. Проста пацаны ўладкаваліся, як змаглі.

Дарэчы... цікавы момант быў з так званай "журналісцкай салідарнасцю". НІХТО не падтрымаў нас тады (калі сыходзіла 80% супрацоўнікаў, і лічы 100% адмыслоўцаў). Навт Жана Літвіна, якую 10 год таму выкінулі амаль пры такіх жа абставінах... сказала, што не можа ўмяшацца па этычных меркаваннях.

Гэта я да чаго???? :)
Проста калі я казаў, што прасцей... того... расст.яць, то я ж толькі часткова жартаваў, бо ў кожным жарце ёсць крыху праўды:)

Reply


Leave a comment

Up