Марыйка і Ася

Mar 11, 2011 22:01

 Вы як хочаце, а я бачу ў гэтым нешта ўзнёслае, нешта насамрэч сапраўднае.
Кабеты б'юцца не за мужыка, а з-за прынцыпаў, з-за таго, што кіруюцца ў жыцьці вельмі рознымі сьветапоглядамі.

На мой густ гэта мужчынскае пакліканьне -- біцца за прынцыпы.
Але разумею, наколькі гэта сексісцкае выказваньне, вельмі гендарна непаліткарэктнае.

Пакуль людзі-чалавекі б'юцца за прынцыпы -- для краіны, нацыі і літаратуры яшчэ не ўсё страчана. І дарма, што ў гэтых бойках назіраецца гендарная блытаніна.

тонкі гумар і разнастайнасць думак, асобы, тваю ...!

Previous post Next post
Up