Некалькі тыдняў таму ў
lianka_ была размова пра беларускасьць Бі-2. Учора яны гралі ў Вашынгтоне, і мне, натуральна, было цікава, колькі разоў будзе ўзгаданая Беларусь. На дзіва, кожны раз, калі Шура казаў штосьці пра гурт, ён узгадваў або Менск, або Бабруйск, і нават аднойчы я пачуў нешта пра Беларусь. Хаця калі ён прадставіў гурт, ён сказаў: "Мы ё Бі-2, і мы з Масквы і з Аўстраліі."