Чытаючы допісы
franak'а з войску, я заўважыў подпіс "Posted via LiveJournal.app" ды зацікавіўся гэтай праграмкай. Як высьветлілася, я прапусьціў навіны аб тым, што Франак увогуле заглямурыўся і набыў сабе iPhone. Я ня буду распускаць плёткі пра "сакрэтную касу апазыцыі", бо мяне больш цікавіць іншае. Навошта мець гэткую дарагую прыладу ў войску? Хіба iPhone сапраўды на столькі зручнейшы?