Калі я вырашыў стварыць
News from Belarus, я ўжо меў думку, што будзе няшмат падзеяў, вартых публікацыі. Першы дзень маніторынга пакуль што пацьверджвае маю думку. Асноўныя навіны ў беларускіх мэдыях можна падзяліць на наступныя катэгорыі: крымінал, хтосьці штосьці сказаў (але гэтае не азначае, што зробіць), уласныя меркаваньні журналістаў і значныя падзеі. Да апошняй катэгорыі я далучаю ўсё, што можа паўплываць на становішча ў Беларусі або на міжнародныя стасункі паміж Беларусьсю і іншымі краінамі.
Таксама беларускія мэдыі часам схіляюца да “жаўцізны” і ствараюць навіны там, дзе іх няма. Напрыклад, сытуацыя вакол палітычназьняволенных. Яны ўсе пакуль што толькі арыштаваныя, а не асуджаныя, але ўсюды пішуць пра ўжо пяцёрых. Па заходніх журналісцкіх стандартах ё толькі адная навіна - арышты людзей, а ў Беларусі ўсе пішуць што хочуць. Таму не пытайцеся ў мяне, чаму чагосьці няма ў стужцы навінаў.
P.S. Пра Дашукоўскую справу трэба ўвогуле напісаць асобна, бо я зноўку бачу хібы апазыцыйнай суполкі.