Выбух у Менску

Jul 03, 2008 23:00

Здарэньне на дзень вызваленьня Менску ад немцаў нагадвае выбухі ў Віцебску ўлетку 2005. Галоўная розьніца ў псыхалягічным ціску на ўладу. Калі ў Віцебску гэта былі проска хуліганцкія выбухі, ад якіх пацярпелі людзі, дык у Менску ё сапраўдны тэракт, бо выбух адбыўся паміж слухачоў сьвяточнага канцэрту.

Вялікая колькасьць прысутных і пацярпелых ё і добра, і дрэнна. Добра, што хутчэй за ўсё хтосьці раскажа штосьці, што ўлады будуць утойваць. Але дрэнна, што зьявяцца чуткі асабліва пад уплывам "жоўтых" медыяў і будзе складана зразумець, хто ўсё ж адказны.
Previous post Next post
Up