Культурна-дыяспарнае

Jul 08, 2007 16:14

З-за адсутнасьці ў Вашынгтоне сталай суполкі беларускай моладзі, я апошнім часам спілкуюся з тутэйшымі ўкраінцамі. Наспілкувався на столькі, што ўчора мне не паверылі, што я зь Беларусі, бо apparently я даволі ня блага размаўляю па-ўкраінску. Шчыра кажучы, я нават і ня думаў, што гэтае можна назваць украінскай мовай, бо я размаўляю па-ўкраінску, калі ведаю, і на сумесі беларускай і расейскай моваў з "украінскім вымаўленьнем" ва ўсіх астатніх выпадках. Он жираф - ему видней. =)

А яшчэ ўкраінцы зьбянтэжылі адным пытаньнем. У іх ё покліч "Будьмо! - Гей!" (чытаць па-ўкраінску) замест тостаў. Дык яны ў мяне запыталіся, ці ё нешта падобнае ў беларускай мове. Я ж піў зь беларусамі толькі з нейкай нагоды, таму й тосты былі адпаведныя. А ці ё ў беларускай мове нейкі покліч падобны да гэтага?



personal, diaspora, пытаньні

Previous post Next post
Up