Здаецца, не ўсе каму цікава ведаюць, што ўжо паўгода не існуе ў складзе НАН Беларусі Інстытута мовазнаўства.
1 сакавіка 2008 г. Інстытут мовазнаўства быў зліты з Інстытутам літаратуры (дый ад Інстытута этнаграфіі быў ўзяты аддзел фальклору). Новая ўстанова атрымала назву "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы".
![](http://www.ljplus.ru/img4/w/l/wlite/th_inst_address.JPG)
Нагадаю, што ІМ быў створаны 2 лістапада 1929 г. на базе мовазнаўчых кафедраў і камісій Інбелкульта. Аднак, спакойным лёс гэтай установы не назавеш, бо ў 1935 г. на базе інстытутаў літаратуры, мовы і мастацтва быў сфарміраваны адзіны Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы, які праіснаваў да 1952 г.
Ну а цяпер усё зноў, як ў старыя добрыя трыццатыя? ;)
Як піша наконт метамарфозы 35-га году сённяшні дырэктар ІМЛ А.А. Лукашанец, "рэальнай падставай для такога рашэння стала рэзкае скарачэнне навуковых гуманітарных кадраў пасля першай хвалі палітычных рэпрэсій пачатку 30-х гадоў". Цікава, што напішуць праз годы аб падзеях нашых дзён. "Реальным основанием для такого решения стало стремление рукодства страны минимизировать затраты на бесполезный белорусский язык, а также сокращение гуманитарных кадров после повальной эмиграции научных работников в более перспективные зарубежные учреждения"? :)
Дарэчы, можна знайсці пэўны сімвалізм у тым, што шыльды Інстытута мовазнаўства ніколі не было на фасадзе корпуса НАНБ на Сурганава 1/2 - так што не прыйшлося нічога здымаць...
![](http://www.ljplus.ru/img4/w/l/wlite/th_2008.03.17---17.12.55.jpg)
Напрыканцы трохі пазітыву (via
fursia) ў гонар свята:
Віншаванне Прэзідэнта - "Учащимся, студентам, аспирантам, учителям, научно-педагогическим работникам".