multicultural

Oct 23, 2008 10:06

Жыць інтэрнацыянальным кам'юніці цікава з розных бакоў.
Ну, па-першае, даведваешся аб розных невядомых раней фактах з жыцця іншых краін (канешне, ніхто не перашкаджаў мне самой знаходзіць гэтыя факты, але, калі няма нагоды, то неяк не да таго...).
Напрыклад:
- каб трапіць з Арменіі ў Турцыю трэба ехаць у аб'езд (гэта пры тым, што яны суседзі)
- тэрыторыя Нагорнага Карабаха афіцыйна нікому не належыць і не мае статуса самастойнай дзяржавы (т.б. якбы нічыя зямля, за якую змагаюцца паміж сабой краіны-суседзі)
- паміж Грэцыяй і Македоніяй сур'ёзны канфлікт (здаецца, з-за тэррыторыі і назвы), які ледзь не даходзіць да вайны
- у Македоніі пражывае каля 30% албанцаў (увогуле на Балканах вельмі цікава з этнічнымі групамі...)

Па-другое, калі яшчэ пачуеш албанскую і армянскую мовы? (я нават некалькі слоў спрабавала запомніць, але пакуль не атрымалася...)
Ну і я даўно так не смяялася, як пры balcan-style перацягванні шафы з пакоя ў калідор. Усё б добра, толькі шафа была вышэй за дзвярны праём, а па шырыні прыкладна такая ж... але ж мы не немцы - шафу разбіраць не сталі, ну і пральная машына ў калідоры, вырашылі, таксама не будзе перашкаджаць працэсу... у выніку мы разбілі ўнутранае люстэрка ў шафе, але задумку нашую здзейснілі.

Вось мае любімыя суседзі, Нэллі і Ардзіан:




Previous post Next post
Up