Jan 12, 2010 23:22
Кажуць, што дзень народзінаў - нагода, каб азірнуцца назад у жыцці і, так бы мовіць, абнавіць разуменне свайго знаходжання ў гэтым свеце. Яшчэ дзень народзінаў - гэта магчымасць нарэшце ўсвядоміць, што ты ўжо дарослы чалавек.
Я адчуў сябе сапраўды дарослым толькі пасля таго як сышлі з гэтага жыцця мае Дзяды. Так сталася што некаторыя з іх нават былі пахаваныя менавіта 12 студзеня. А ўчора памерла цётка майго бацькі - усё адно амаль што бабуля. Зараз Дзяды ў вёсцы хіба толькі на могілках.
Дарослы, бо ўжо няма тых для каго я - ўнучак.
я