Apr 18, 2009 21:16
Толькі што паслухаў новы альбом Depeche Mode "Sounds of the Universe". Спампаваў, дарэчы, праз торэнт, што адшукаў на thepiratebay.org :) Новый творчая патуга дэпешаў не спадабалася. Відаць, адвык я ўжо ад такой музыкі... Ці проста занадта люблю "старыя добрыя дэпешы". Класіку, так бы мовіць, - "Enjoy the silence", "In your room", "Walking in my shoes", "Stripped"...
...
А вось што наконт учорашняга прысуду стваральнікам thepiratebay.org, то я, канешне ж, супраць такога рашэння. Далёкі я ад хваляванняў розных там гуказапісваючых кампаній etc. Мяркую, што ў такой справе незаконным мусіць звацца толькі выкарыстанне чужых твораў у сваіх камерцыйных мэтах без дазволу аўтара: то бок, груба кажучы, я скраў чужую мелодыю і спрабую яе выдаць за сваю ўласную ды зарабіць на гэтым грошы. Зрэшты, калі ты ствараеш вартыя творы, то ты не будзеш хвалявацца пра "піратаў". Вартая музыка, кіно - заўсёды знойдзе свайго пакупніка. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба - "Ляпіс Трубяцкой", "Radiohead" толькі выйгралі ад таго, што добраахвотна выклалі свае творы для бясплатнага спампоўвання ў інтэрнэт. Бо граюць класную музыку. А гаўно яно і будзе гаўном. І ніякія copyright'ы не выратуюць становішча.
музыка