Сёння, "у нядзельку параненьку", прачнуўся ад шуму дрэлі ў кватэры паверхам вышэй - суседзі вырашылі ў выхадны дзень заняцца актыўным рамонтам. Добра, не будзем чапаць маральны бок гэтай сітуацыі (гэтыя суседзі паднялі на вушы сваім шумам два пад'езды, і гэта ў той дзень, калі ўсім хочацца адпачыць), для такога выпадку ёсць нават пастанова ўраду Беларусі (
тэкст пастановы - 3 Глава, 20 пункт), дзе ясна сказана пра тое, што любыя рамонтна-будаўнічыя работы ў кватэрах дазволена праводзіць толькі ў буднія дні з 9:00 да 19:00. У іншы час - нельга. Ведаючы гэта, тэлефануем суседзям з просьбай, каб спынілі шум - у адказ яны паслалі нас падалей... Што ж, тэлефануем у міліцыю. Прыязджаюць два "блюстителя", пытаюцца, што ў нас здарылася. Гэта не ў нас, кажам мы, здарылася, гэта ў суседзеў з верхняга паверха - шумяць, робяць рамонт у выхадны дзень. На што, у сваю чаргу, "блюстители" вылупілі вочы і пытаюцца, маўляў, а "калі бедным людзям рабіць рамонт?". Ну, мы кажам, што ўвогуле па закону яны маюць права гэта рабіць у буднія дні. На што "блюстители" яшчэ больш вылупілі вочы, маўляў, першы раз чуем, што ёсць нейкія такія пастановы. Так і з'ехалі...
Потым патэлефанавалі з ГОМ 2, запыталіся, ці будзем пісаць "заявление на соседей". Якая заява? Ёсць парушэнне, вы міліцыя і дзейнічайце! На гэта супрацоўнік пачаў казаць, што ў дадзены момант па гэтай сітуацыі "несастыкоўка заканадаўства" - ёсць пастанова ўраду, але няма пункта ў новым "КОАП" пра магчымыя меры пакарання, для парушальнікаў такой пастановы. На гэта мы параілі ім узгадаць нядаўні свой вопыт (сакавік 2006), калі наша доблесная міліцыя дзесяткамі і сотнямі затрымлівала розных "хуліганаў" у раёне Кастрычніцкай плошчы па прычыне "сквернословия в общественном месте etc". Кажам, што, маўляў, якая праблема? Хай прыязджае нарад міліцыі да суседзяў і складае пратакол за "абразу супрацоўнікаў міліцыі". Што, фантазія больш не працуе? У адказ - цішыня. Але ўсё паабяцалі разабрацца з шумнымі суседзямі, сказалі, што заўтра іх наведае ўчастковы. Ну-ну, дзяржава для далбаёбаў... Інакш і не скажаш: хочаш сцы каля пад'езда, хочаш глыкчы вінцо каля крамы, хочаш рабі рамонт у выхадны дзень і перашкаджай суседзям адпачываць - закона і пакарання на такіх няма, галоўнае каб "не супраць бацькі"...