Грамадзянін Карэйка, дай мільен.

Nov 24, 2008 11:33

МВФ пакуль не дае крэдыту. Навіна. Як падаецца, дык і ня дзюжа дрэнная. Па-першае, гэта кажа аб тым, што ня сільна прыціснула, бо калі б было інакш, дык не спрачаліся б с тым МВФ аб умовах, а, пагадзіўшыся на ўсе, як Украіна, прысьпешвалі б банкіраў. Тут такога няма. З боку падаецца, нават, што Беларусь імкнецца размаўляць на роўных, ня дуючы ў дупу. І, па-другое, што пазыкі ўсе роўна прыдзецца вяртаць. І не заўседы тым, хто іх бярэ. Хоць зноў такі нельга сказаць, што Беларусь у даўгах па вушы.
Але з іньшага боку, грошы патрэбныя. Трэба разьвівацца,бо нават у крызіс стаяць на месцы нельга. І галоўнае, хутчэй за ўсе даляр хуткім часам паваліцца, дык чаму ж не ўзяць грошы сеньня, калі заўтра іх з'есь інфляцыя. Нават, мне падаецца, што гэта асноўны матыў пазыкі. Хоць нешта паімець са збанкрутаванай эканамічнай мадэлі. Бо піраміда развальваецца і калі ты не пасьпееш узяць хоць нештачка, гэта забярэ іньшы. Асабліва, калі ты не на версе піраміды, а прынес свае грошы ў самым канцы. Таму пакуль МММ канчаткова не накрыўся медным тазам, трэба пасьпець.

крызіс, Беларусь, МВФ

Previous post Next post
Up