Oct 07, 2008 21:37
Помніцца з дзяцінства: "Ленан Ленін думае пра Беларусь". А вось зараз хочацца сказаць : Буш думае пра Беларусь, дакладней думаў. Гэта ж як амэрыканская адміністрацыя жадала шчасьця нашай краіне, што нават мінулай зімой забараніла беларускія актывы ўкладаць у свае каштоўныя паперы. Дзякуй ім вялікі. Зараз бы мы сядзелі і лічылі кожны дзень, колькі страцілі на пераўтварэньні каштовых папераў у ... не такія каштоўныя.
Буш ведаў, ведаў што рабіў.
Можа яму зараз помнік на плошчы побач з Леніным паставіць? З дуляй уперад, але з добрымі вачамі. Буш думае пра Беларусь.
Беларусь,
ЗША