Школа

Sep 04, 2008 22:53


Схадзіў сеньня на бацькоўскі сход. На дзіва вельмі хутка ен прайшоў. За хвілін 10 прайшлі пяць пунктаў і толькі шосты -"Разнае" троху расьцягнуўся.
Якія высновы. Нвтаўнікі ў легкай разгубленасьці пасьля пераводу з 12-цігодкі назад на 11-цігодку і нават не хаваюць гэтага. Сын будзе вучыцца ня то ў 10-й, ня то ў 9-й клясе, але экзамены будуць у гэтым годзе і ў наступным, цяпер ужо выпускным. У гэтым годзе экзамены будуць здаваць яны і тыя, хто на год маладзей, але тыя будуць за гэты год павінны прайсьці два. Нашаму лягчэй. Але ў наступным годзе ўжо яму давядзецца за год праходзіць два. :) І атрымліваць атэстат аб сярэдней адукацыі.
Дзяржслужбоўцы з мінадукацыі вельмі клапоцяцца аб дзецях і іх здароўі, таму яны скарацілі ня толькі год навучаньня, але і зрабілі з гэтага году пяцідзенку навучаньня, а таксама па 5 заняткаў на дзень. :) У прошлым годзе ў нас пры 6 вучэбных днях на тыдзень было па 6-7 прадметаў на дзень. Калі ў лічыць, што давядзецца праходзіць два навучальных года за дзін, то рашэньне уладаў цягне найменей на Нобэлеўскую прэмію па заалогіі. Жывотныя, млін.
"Даеш дыбыілізацыю ўсей краіны!" А як жа ж, у нас толькі працоўных рук недастае. Мазгі рукам не патрэбныя.
Але есьць адзін плюс з усяго гэтага. Сын будзе сканчаць школу не ў 18, як плянавалася, а ў 17 гадоў. Будзе шанец паступіць, а не са школы адразу пайсьці ў войска.
Таксама з дзівосаў тое, што ўпершыню вучні не атрымалі ўсіх кніжак па занятках. У мінадукацыі не пралічылі, што вучняў на некаторых паралелях праз усушку-утруску гадоў навучаньня будзе ў 2 разы болей за звычайную колькасьць. Але ў міністэрстве здаецца акапаліся "патрыеты", таму ў клясе майго сына вучням не хапіла падручнікаў толькі па расейскай літаратуры. Як кажуць расейцы: "Памер Максім да і хер с нім". Але такой дураты даўна не было, апазыцыянэрчегі зусім мышэй ня ловяць. Вось аб чым трэба з народам размаўляць. Вось праблема простага чалавека, а не тое, что Мілінкевіч сустрэўся ў Брусэлі ў прыбіральні з Сарказі і нават дапамог яму, за што атрымаў падзяку. З адукацыяй павязаная абсалютная большасьць нашых грамадзянаў, а на тле гэтага вэрхала, разумны мог бы атрымаць падтрымку выбарцаў. Дурань жа нават адмаўляецца ад этэру. А навошта? Справаздача аб летне-восеньскім пэрыядзе барацьбы з "крывавым рэжымам" ужо падрыхтаваная, сьмета зацьверджаная, грошы атрыманыя. З насельніцтвам хай дурні працуюць, хай яны на свайго Лукашэнку самі наракаюць, калі падтрымліваюць яго, дуракі. Навошта нешта тлумачыць гэтаму "балоту"? Мы не за гэта грошы атрымліваем.
Палітыка ... і жыцьце...

Беларусь, жыцьце

Previous post Next post
Up