Піва

Aug 01, 2008 22:39

Увечары выйшаў на вуліцу, схадзіў да крамы, набыў бутэльку "Львівскага". Сяджу на скамейцы, не сьпяшаючыся пацягваю. Добра.
Падыходзіць, глядзіць на мяне, ацэньвае. "Брацішка, дай пару глыткоў, пячэ ў грудзях".
Сяджу, гляджу на яго.
"Да ня бойся, я не заразный".
"Я сам п'ю свае піва".
Паглядзеў на мяне, як на ворага народу, сыйшоў.

Даўна гэтыя брацішкі па вечарох не даставалі. Адкуль гэты ўзяўся? Можа якую амныстыю аб'явілі?

Беларусь, жыцьце

Previous post Next post
Up