Адным кірзавыя боты, другім "мазды" і "таёты"Цудоўны верш. Без саплеў, пра жыцьце, як есьць:
* * *
Бог ня роўна дзеле.
Ф. Багушэвіч
Мусіць чортава журы
Дзеліць Божыя дары:
У адных ля мора вілы,
У другіх - у пуні вілы,
Адзін есьць шашлык з "дымком",
Другі бульбу з бураком.
Адзін п’е віно "бардо",
Другі розную бурду.
Адным кірзавыя боты,
Другім "мазды" і "таёты",
Яшчэ й яхты на прыкмеце…
Як то будзе на тым сьвеце?
Анатоль Цыркуноў
Адразу ўспамінаюцца Вячорка-джуніор і Алесь Каліта. Адзін ідзе ў войска, другі будзе яму сайтам дапамагаць "стойка пераносіць усе цягаты і лішэнія.."