Літва ня хоча адставаць ад Балівіі. Нагадаю, што прэзідэнт Балівіі Маралес узначальваў рух кокавытворцаў. Зараз у нашых паўночных суседзяў набірае ход Асацыяцыя вытворцаў і перапрацоўшчыкаў канапель. І хоць лідар гэтага аб'яднаньня пакуль ня меціць у прэзідэнтскі фатэль, але пры патрэбнай раскрутцы сваей дзейнасьці ўдзячныя суграмадзяне самі пачнуць прасіць "Рамунаса на царства". Урад Літвы ўжо
ухваліў
праект закона аб уняеньні зьменаў у закон аб контроле за накотыкамі. Асацыяцыя матывуе гэта тым, што каноплі ідэальна падыходзяць да вытворчасьці біяпаліва. Гы-гы. Ужо сьмешна. Да таго ж марыхуана павінна замяніць стратны лен. Гы-гы, гэта ж як легкая прамысловасьць падымецца. Экспарт сарочак можна будзе зьдзяйсьняць ня толькі ў бары Галяндыі, але і ў больш кансэрватыўныя краіны. Чарга пакупнікоў стаяць будзе. Не зразумела, чаму Высокапрэвасхадзіцельства да гэтага не датумкаў, запускаючы нашыя заводы. Трэба СяргейСяргеічу вымову зрабіць. Тэму прасралі. А пакуль у нас наверсе будуць думаць і вывучаць перадавы вопыт, прапаную турфірмам ня спаць у шапку, а прапрацоўваць варыянты "тураў выходнага дня". Маршрутаў можна напрыдумваць шмат: "Вільня-Коўна-адбой", "Падаючая Вежа Гедыміна", "Смог у Троках, змагу і ў Вільні" ці экатурыстычны "І сьніцца мне ня рокат касмадрома". Беларусы пацягнуцца да вытокаў. Тут і ВКЛ адрадзіць можна будзе. Тхе-кхе. Э-как мяне раскілбасіла. А здаецца толькі ўявіў.