Фота і відэа

Aug 24, 2011 18:52

Вырашылі ў адной вельмі дэмакратычнай краіне, нават самай найдэмакратычнейшай, нейкія незадаволеныя з інтэрнэт-групоўкі "Anonymous" (думаю, пра яе шмат хто чытаў ці чуў, хто ў тэме інтэрнэта, вядома) папратэставаць супраць адключэньня сотавай сувязі і інтэрнэта ў гэтай дэмакратычнай краіне. Мажлівых, пасьля Лёнданскіх падзеяў. І вырашылі гэта рабіць, як у адной усходнеэўрапейскай краіне, недэмакратычнай і дыктатарскай. Ну, пафлэшмобіць вырашылі. І больш таго, вырашылі, як у той недэмакратынай краіне рабіць гэта ў адзін дзень, але кожны тыдзень. І вось 15 жніўня ў іх гэта атрымалася:

image Click to view


Была крута! Як казаў адзін з герояў фільму "Братва і кальцо".
Але гэта зрабіла нязручнасьці для іньшых людзей, нават забаранілі спыняцца цягнікам метро на станцыі.
У мінулы панядзелак, 22-га жніўня, на флэшмоб прыйшло больш удзельнікаў. Твітар жа працуе. :) Але тупыя паліцыянты не зразумелі прыколу і дэмакратычна павінцілі ўдзельнікаў. Іба нефіг. Зразумела, што на дзеяньні паліцыі ў дэмакратычнай краіне рэакцыя сусьветных праваабаронцаў зусім іньшая, чым на тыя ж дзеяньні паліцыі ў недэмакратычнай краіне. :)

image Click to view


А ўсё таму, што ў дэмакратычнай краіне гэтыя флэшмоберы парушаюць парадак, а ў недэмакратынай змагаюцца. :) І гэта трэба добра ўсьведамляць.
Але больш за ўсё дастаўляюць фота. Каб ня бачыў відэа, падумаў бы, што бабу на суд Лінча вядуць:





Ці вось гэты мэн з мінулага панядзелка:


дыктатура, дэмакратыя

Previous post Next post
Up