Цырк

Mar 16, 2011 23:53

“Эўраньюс”: - Францыя стала першай краінай, якая прызнала Нацыянальную рэвалюцыйную раду. Што вы пра гэта думаеце? Якое вашае меркаваньне пра прэзідэнта Сарказі?

Саіф Аль-Іслам Кадафі: Хай Сарказі спачатку аддась тыя грошы, якія ён узяў у Лібіі для фінансаваньня сваёй перадвыбарчай кампаніі. Гэта мы фінансавалі яго кампанію, у нас ёсьць усе доказы, і мы гатовыя іх прадставіць.
Першае, што мы запатрабуем ад гэтага блазна - хай верне грошы лібійскаму народу. Мы яму дапамаглі, каб ён дапамагаў лібійскаму народу, але ён расчараваў нас. Тады хай аддае нашыя грошы! У нас ёсьць усе доказы - банкаўскія рахункі, дакументы, банкаўскія пераводы - і ўсё гэта мы хутка апублікуем.


Даўно Сарказі ніхто блазнам пэўна не называў. :)
Таму пэўна Францыя і спрабуе прасунуць зараз рэзалюцыю ў ААН аб тым, каб дазволіць бамбіць Лібію. :)
Блазны...
"Ой, Вань, сматрі, какіе клоуны..." (с)

Францыя, Лібія

Previous post Next post
Up