Адчуваньне выкарыстанага кандому

Feb 26, 2011 00:27


"Жыхары Туніса незадаволеныя тым, што пакуль не адбылося ніякіх паляпшэньняў у жыцьці пасьля рэвалюцыі, якая адбылася ў студзені гэтага года. І хоць прадстаўнікі ўладаў паабяцалі, што ўсеагульныя выбары могуць адбыцца ў сярэдзіне ліпеня, а кансультацыі з усімі палітычнымі сіламі завершацца "не пазней сакавіка", апазіцыя вывела на вуліцы каля 100 тыс. чалавек.

Утрымаць дэманстрацыю ў "прававых рамках" не атрымалася, маніфэстанты пачалі закідваць камянямі будынак міністэрства ўнутраных справаў Туніса, у адказ паліцыя пачала страляць ў паветра і ўжыла сьлезацечны газ. Натоўп атрымалася расьсеяць па бліжэйшых вуліцах, дзе мітынгуючыя пачалі граміць і падпальваць крамы. Бліжэй да вечара ўлады былі вымушаныя падняць у паветра баявыя верталёты. Пра колькасьць ахвяраў і параненых падчас сутыкненьняў пакуль не паведамляецца." - паведамляе РБК са спасылкай на АП.
Няўжо адхадняк пачаўся?
А як прыгожа ўсё пачыналася. Як КВК:
 Пусьць не решыт он всех праблем,
Не решыт всех праблем,
Но станет радасьнее всем,
Веселей станет всем.
:)
Каманда КВК Туніса выбывае з далейшай барацьбы, бо не разумее гумару.

Туніс

Previous post Next post
Up