Прачытаў дзьве нібы ня зьвязаныя сёньняшнія навіны:
Россия отложила поставку С-300 в Венесуэлуі
Россия потеряла 10 млрд. долларов от кризиса на Ближнем Востоке и в Северной АфрикеАле падаецца мне, што сувязь наўпроставая. Думаю, бліжэйшымі днямі трэба чакаць рэвалюцыі і перамогі дэмакратыі стварэньня хаоса ў Вэнэсуэле. Эфэкі даміно ў дзеяньні. Краіны, якія датычныя здабычы і транзыту энэргарэсурсаў загадкавым чынам пачынаюць хварэць. Нейкая эпідэмія, аднак. Адкуль толькі вірус узяўся?
ПыСы. Калі Расея згубіла ў 10 ярдаў, дык і Беларусь пэўна згубіла добра. У той жа Лібіі заўсёды было шмат беларусаў. З таго ж Барысаўскага ваеннага заводу, які ўсе называюць "чортавым мосьцікам", бадай кожны працоўны па некалькі разоў быў у камандзіроўках у гэтай паўночна-афрыканскай краіне. А калі ірване Вэнэсуэла, дык увогуле для Беларусі страты значнымі выйдуць. Той жа праект па дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў так праектам і застанецца.
Не хачу зноў аказацца прарокам, але пэўна Чавэсу трэба рыхтавацца на выхад.
Але хутка гэты хаос павінен і на Беларусь перакінуцца... На жаль. А далбалобы гэта шчэ і прысьпешваюць...