Цікавы артыкул у сэрбскай Палітыцы.
Румыны настальгіруюць па Чаўшэску Эканамічны крызыс ня цётка. Дэмакратыя дэмакратыяй, а просты чалавек шчэ й есьці хоча і дзяцей выгадаваць трэба.
У верасьні ў Румыніі група КІТ правяла дасьледаваньне грамадзскай думкі. 49% рэспандэнтаў пазначылі, што жылі пры сацыялізме лепей, чым зараз. Зьдзіўляе тое, што яшчэ 3 гады таму перад уступленьнем краіны ў ЭЗ дзьве траціны насельніцтва лічылі, што краіна рухаецца ў правільным накірунку.
Румыны тут не з'яўляюцца нейкім выключэньнем. Такую самую тугу па сацыялістычным мінулым выказваюць і жыхары Баўгарыі, якая таксама нядаўна ўступіла ў ЭЗ. Аналягічныя дасьледаваньні даюць такі ж вынік і ў большасьці краінаў, якія з'явіліся на аскепках Югаслаўскай Федэрацыі.
"Вы далі нам кватэры, газ для ацяпленьня. Цяпер жа мы жывём няшчаснымі, як сабакі," - кажа AP Элен Бокан, запальваючы сьвечкі на магіле Чаўшеску. Зараз яна выжывае на 50 эўра ў месяц.
Румынія вельмі цяжка перажывае крызыс. Урад скараціў заработную плату ў дзяржаўным сэктары на 25 адсоткаў, павялічыў падаткі на пяць адсоткаў, пайшоў на скарачэньне пенсій. Сярэдняя зарплата складае зараз 325 эўра.
"Гэта не капіталізм. Пры капіталізме, ёсьць сярэдні клас", - наракае дырэктарка рынка ў Бухарэсце Мірчэла Попа. Грамадства, па яе словах, падзеленае зараз на невялічкую купку багачоў і цэлую армію беднякоў.
Людзі, вядома, не па дыктатуры Чаўшеску сумуюць, а па нейкай сацыяльнай справядлівасьці, якой больш не існуе. Зьмены сістэмы прывялі да дэмакратыі, але не да паляпшэньня жыцьця. Падчас сацыялізму людзі мелі гарантаваныя працоўныя месцы, атрымоўвалі жыльлё і субсыдаваныя летнія вакацыі на беразе Чорнага мора.
Людзі жадалі пазбавіцца дыктатуры, бо спадзяваліся, што праз гэта настануць лепшыя часы, калі галоўным крытэрам будзе здольнасць працаваць. І што ж атрымалася?
"Калі я зразумеў, што прайдзісьветы, былыя агенты Сэкурытатэ і розныя злодзеі сталі багатымі і зараз кіруюць Румыніяй, я страціў надзею. Не для сябе, а для сваіх дзяцей ", цытуе AP словы архітэтара Валянцінэ Лупан.
Вось такая румынская гісторыя...
Ну і камэнты апасьля артыкула "дастаўляюць":
"У гэтыя дні СМІ перадаюць заяву дарадцы прэзідэнта Тадзіча па сацыяльнай палітыцы: ў Сербіі 120,000 дзяцей не п'юць малака, таму што бацькі не могуць набыць яго ім. Раней СМІ паведамлялі, што ў Сербіі галадаюць каля 300,000 дзяцей..."
"Учора мы маглі чуць інфармацыю з прэс-канферэнцыі Вучыча, якія паведаміў заробкі дырэктараў дзяржаўных кампаніяў, усе ў прамежку: ад 250.000 да 600.000 дынароў, без дадатковых кампэнсацыяў і бонусаў. Асабліва дырэктара сербскага газу прыводзяць у ім з астранамічнай зарплатай .... так што проста з гэтага ўбачыць, дзе мы ёсьць." (заробкі дарэчы прыкладна ад 2500 да 6000 эўра ў месяц, не сказаў бы, што гэта астранамічна)
"Гэта яшчэ адна прыкмета таго, што і мы сербы (што кепска) і іншыя (акрамя Беларусі) ў пралёце. Мы маглі бачыць іншых, мы маглі б абраць, мы лічым сябе аднымі з самых разумных, але рэальнасць усё паказвае. Плачце, сербы !!!!! " (ваў, вось і Беларусь узгадалі. :) )
"Усе гэтыя праблемы, з якімі сутыкаюцца ў Румыніі, Баўгарыі, Сэрбіі і іншых краінах Усходняй Эўропы, не павінныя нас здзіўляць. Што агульнага ва ўсіх гэтых краінах, якія добраахвотна здалі свой суверэнітэт у рукі супер супер БАГАТЫХ і УПЛЫВОВЫХ КЛІКАЎ?"
"Капіталізм ператварае малыя краіны ў бананавыя рэспублікі. Вялікай дзяржаве трэба некалькі эканамічна залежных невялікіх, якім будуць прадаваць свае тавары, бо тавары павінны быць прададзенымі..."
"Я ведаю адну праўду, што Чаўшеску забілі, бо ён вярнуў пазыкі, таму што сусьветныя дзяржавы ня любяць дзяржаву вольную ад абавязкаў паколькі яны не могуць яе кантраляваць."
Некаторыя думкі мне спадабаліся і пераклікаюцца з маімі.