Чакаю адказу ад Франсабанку на мой запыт аб тым, што
ў мяне спрабавалі скрасьці грошы.
Сёньня з раніцы тэлефанавала тая касірка мне на тэлефон і сказала, што грошы сёньня пералічылі мне на тэлефон. Размаўляла з жонкай, я тады шчэ спаў.
Хацела пагаварыць са мной. Але, па-першае, я спаў, а па-другое я хачу атрымаць адказ з банку. Яны пакуль маўчаць.
Патэлефанаваў ім, сакратарка сказала, што маю прэтэнзыю раздрукавалі і перадалі кіраўніку разліковага аддзелу, які будзе рыхтаваць мне адказ (добра, значыць не згубілі, і сайт у іх працуе). Запытаўся, можа лепей, каб я пад'ехаў у Кнігу Скаргаў зрабіць запіс, каб адказ быў, сакратарка сказала, што ня трэба, ёй пацьвердзілі, што адказ рыхтуецца. Пачакаю да заўтра.
Ня будзе адказу, паеду пісаць скаргу.
Гэта звычайная павінна быць для банку, ды і ня толькі для банку, працэдура мэнэджмэнта якасьці - зваротная сувязь. Калі не дадуць адказ і спусьцяць справу на тармазах, гэтае будзе паўтарацца бясконца.
Заела мяне ня сума - 10000, а сам факт таго, што мяне спрабавалі кінуць.
Пачакаем.