Sep 29, 2010 22:05
Прачытаў сёньня пра падпісаньне мэмарандума паміж Някляевым і Катом. Можа лепей, каб з Баранам які мэмарандум падпісаў?
Але мне гэта больш нагадвае стары анэгдот:
Ідзе мужык праз двор, бачыць другі мужык сядзіць за сталом і гуляе ў шахматы з сабакам. Мужык спыняецца і падыходзіць да стала са словамі:
- Вось гэта да! У вас такі разумны сабака!
- Нічога і не разумны, я 3:2 выйграю.
Маразм у ГоПа павялічваецца. Чакаю, калі Някляеў падпіша пагадненьне аб сумесных дзеяньнях з Быком і аб ўзаемаразуменьні з Баранам.
маразм,
апазыцыя,
выбары-выбары...