Нейкая цікавая сытуацыя з паведамленьнем аб С-300, якія нібыта Ірану Беларусь прадала, атрымліваецца. Усе крыніцы спасылаюцца на Associated Press, якая ў сваю чаргу спасылаецца на паведамленьне сайту farsnews.net
Далей цікавей. дадзены сайт вядзецца на чатырох мовах. Паведамленьне з'явілася толькі ў вэрсіі на фарсі (пэрсідскай) каля 9 гадзін раніцы ўчора, але амаль адразу зьнікла, што праўда, ў гугле захаваўся ягоны адбітак:
тут.
У англамоўнай вэрсіі сайту навіна нават і не з'яўлялася. Палез паглядзець, што за агенцыя гэтая ФарсНьюз. Лічыцца незалежнай. Да афіцыйных іранскіх мэдыяў ня мае ніякага дачыненьня, афіцыйныя паведамленьні кіраўніцтва Ірана не агучвае,
сайт зарэгістраваны ў ЗША, як амэрыканскі рэсурс, хосьціцца ў Іране. Вельмі падобна на інфармацыйны ўкід ці недакладную інфармацыю.
Дзівіць ( а таксама нейкі гонар бярэ :) ) таксама тое, што Беларусь нібыта змагла паставіць тыя комплексы Ірану ў абыход Масаду. Да гэтага гэта ні ў кога не атрымлівалася. А пры найменьшых падазрэньнях аб магчымасьці такіх паставак Масад арганізоўваў захват караблеў, як ў выпадку з Аркцік Сі.
Аб мэтах "інфармацыі" разважаць можна доўга. Варыянты есьць.