Газам пахне

Jun 22, 2010 23:23

Вырашыў троху лічбачкамі пагуляць.
Падабаюцца казкі некаторых, якія пачынаюцца са словаў: "А зараз сачыце за рукамі..."

Паспрабуем. Вядома ж дакладныя лічбы знайсьці цяжка (таямніцы кантрактаў), але паспрабую апераваць тым, што ёсьць у нэце.
Вось кажуць, Белтрансгаз - манапаліст долбаны і нажываецца на простых самарыцянах, задорага прадаючы ім газ, які ў Газпрому набывае. Таксама і расейскія каналы нібы нейкую таямніцу выдаюць: Белтрансгаз купляе ў нас газ па 150 (170, 200, 500 не істотна), а прадае насельніцтву па 150+N ( 170+N і г.д.). Ня буду спрачацца з дурнямі,  тлумачачы што перапрадаючы трэба нешта зарабіць ды і транспартаваць той газ трэба да таго ж спажыўца ў кватэры, а гэта таксама нешта каштуе. Не аб гэтым. Вырашыў зірнуць, як на Захадзе пры іхнай дэмакратычнейшай канкурэнцыі адбываецца за адсутнасьцю манапалістаў злосных кшталту Белтрансгазу.
Узяў E.ON. Буйны, лягчэй инфу адшукаць.
Газ E.ON набывае ў Газпрама прыклана па 277 даляраў за 1 000 м.куб. у гэтым годзе. Ну, плюс-мінус.


Вырашыў паглядзець колькі ж просты Ганс заплоціць за тыя 1000 кубамэтраў газу. Асноўная цяжкасьць была ў тым, што газавыя кампаніі, прадаючы Гансу газ (параўнаў, для ангельскага Генры таксама дарэчы) падаюць кошт не за кубамэтар, а за кіляват-гадзіну. Але паспрабуем.
1000 м.куб. - прыкладна 8 000 кілякалёрыяў.
1Гкал=1,163МВг
з гэтага атрымліваецца, што 1000 кубоў прыкладна 9304 кВг
Паспрабуем вылічыць колькі будзе на працягу году домаўласьніку каштаваць тыя  1000 кубамэтраў.
Заходзім на калькулятар паслугаў таго ж ЕОНу і вылічваем (выбіраем Нямеччыну, там я ўбіў посткод Вольфсбурга - 38458, можна любы іньшы, але я першы трапіўшы ўставіў, націскаем там скалькуляваць цану, на новай старонцы абіраем газ і ў ніжнім радку ўпісваўшы 9304, націскаем "вылічыць кошт".

Вось, што мне выдала:
Für einen Verbrauch von 9.304 kWh pro Jahr bieten wir Ihnen den günstigen

EinPreisTarif Gas Bezahlen Sie nur, was Sie verbrauchen!

nur639,18 € /Jahr

Dieser Preis setzt sich zusammen aus:

Grundpreis/Monat 0,00 €

Arbeitspreis/kWh 6,87 Cent

Атрымліваецца, што 1000 кубоў, якія на ўваходзе каштавалі 270 даляраў ператвараюцца ў 640 эўра. Або 640*1,2=768 даляраў.

Вось ен рынак. :) Канкурэнцыя, аднак. :) 768/270=2.8. Куды тут нярынкава-манапольнаму Белтрансгазу са сваімі 30 адсоткамі накінутымі на газпрамаўскую цану. :)

Мне заўсёды вельмі падабаюцца казкі пра рыначныя цэны, што толькі яны самыя правільныя і што рынак усё рэгулюе і для спажыўца гэта самы кайф. :) Рыначныя кошты газу для Беларусі з той жа опэры.

"Энергетычныя" эфэктыўныя мэнэджэры зарабляюць рэальна нармалёвае бабло.

ПыСы. Для англеьца Генры вось так атрымліваецца ад кампаніі EDF Energy:
http://www2.savetodaysavetomorrow.com/documents/R77_02_09_v12_eco.pdf
Прыкладна 400 фунтаў за 1000 кубоў (траціна на высокім кошце, астатняе дзешавей) - каля 600 даляраў.
Але і купляюць дзешавей. 600/174=3,4 разы пад'ем. :)

Вось такі рынак.

Нямеччына, вайна, Газпрам, Ангельшчына

Previous post Next post
Up