Атам

Apr 28, 2010 01:29

У панядзелак адзначалася чарговая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І ў гэты ж дзень радыяцыя забрала на той сьвет шчэ аднаго чалавека.
Мужчына ў Індыі памер, атруціўшыся радёактыўным кобальтам-60.
Усяго ў больніцу з прыкметамі атручваньня кобальтам-60 ў красавіку трапілі 7 чалавек. Усе яны атруціліся ў пункце перапрацоўкі другаснай сыравіны на адной са звалак Нью-Дэлі.
Кобальт-60 з'яўляецца найбольш распаўсюджанай у медыцыне і дэфэктаскапіі крыніцай гама-выпраменьваньня. Пасьля сьпісаньня абсталяваньня, у якім выкарыстоўваецца гэты матэрыял, ен павінен быць зьняты, запакаваны і адпраўлены вытворцы.
"Індыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых рынкаў сбыта металалому, і гэты матэрыял мог апынуцца тут разам  са сьпісаным медыцынскім абсталяваньнем з адной з краінаў, дзе не адладжана сыстэма кантролю за радыёактыўнымі матэрыяламі", - сказаў дырэктар дэпартаменту грамадзскіх сувязей ДАЭ Свапнеш Кумар Малхотра.
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі радыёактыўныя матэрыялы трапляюць у Індыю с другаснай сыравінай. Некалькі гадоў таму ў Францыі былі выяўленыя радыёактыўныя кнопкі ў ліфце. Як высьветлілася, яны былі зробленыя ў Індыі з радыёактыўнага металалому.


Вось так. Але нешта не чуваць нашых анты-ядзершчыкаў, каб яны выступілі супраць медабсталяваньня і рэнтгенкабінэтаў. Можа яны ня чулі, што там таксама радыяцыя ё, а можа шчэ прыказ не атрымалі.

Тым часам будаваць АЭС зьбіраецца нават Нігерыя, хоць нафты там, аж шуба заварачваецца.

Індыя, Нігерыя

Previous post Next post
Up