Выкарысталі

Dec 22, 2009 00:07

Спадабалася, як старэйшыя браты-партнэры па ЭЗ разьвялі, як лахоў братоў малодшых: прыбалтыйскіх-некалі-тыграў. Браты прыбалтыйскія стаялі, як панфілаўцы пад Масквой, не дазваляючы Расеі будаваць свой Норд-Стрым па іхным тэрытарыяльным водам. Стараэўрапейцы ж ня сталі рабіцца такімі прынцыповымі. :) Паламаліся для парадку, нібы дзеўкі-нечапайкі, але дазвол далі, памяўшы на выгадныя кантракты ў Расеі. У час крызісу не да прынцыпаў. А што атрымалі прыбалты?
Ні грошай. Ні кантрактаў. Ні дапамогі за прынцыповасьць...
А што рабіць? На лахах усе трымаецца. Калі б іх не было, як бы грошы зараблялі прадуманыя потсаны? :)

Прыбалтыка, ЭЗ, Расея

Previous post Next post
Up