Stop corruption

Jun 04, 2009 15:42

Выйшаў учора чарговы агляд стану з карупцыяй у сьвеце 2009 Global Corruption Barometer, які рыхтуе Transparency International (TI). Спампаваць яго можна тут: http://transparency.org/content/download/43788/701097
Ад Беларусі справаздачу рыхтаваў:
Belarus Andrej Vardamatski Novak Center info@novak.by Face to face National 1044 23 Feb - 6 Mar
К усім гэтым аналізам я адношуся вельмі халодна. Ня веру я большасьці зь іх, бо маю вочы, вушы і галава троху думае. Гэтыя рэйтынгі, мне здаецца, у асноўным паказваюць, як "моцныя гэтага сьвету" адносяцца да той ці іньшай краіны.
Дык вось пра гэты рэйтынг. Падаецца, Лукашэнка нечым ублажыў кантралераў. Дадзеныя па нашай краіне даволі неблагія.
Мы папалі ў катэгорыю Newly Independent States NIS+Mongolia сярод такіх краін, як Armenia, Azerbaijan, Georgia, Moldova, Mongolia, Russia, Ukraine.
Па хабару нас паставілі ў 3 групу: колькасьць рэспандэнтаў, якія паведамілі, што за апошнія 12 месяцаў яны плацілі хабар - ад 13 да 22%. Разам з намі тут: Greece, Hungary, Kosovo, Kuwait, Lebanon, Nigeria, Pakistan, Peru, Romania, Serbia, Ukraine. Ну, любяць Украіну, што тут зробіш. :) (У нас дарэчы 13 адсоткаў). Armenia, Azerbaijan, Lithuania, Moldova, Mongolia, Russia - у другой групе: хабарнікаў ад 23 да 49%.
Цікавыя зьвесткі па ўзроставых катэгорыях хабарадаўцаў:
Да 30 год  - 16%, ад 30 да 50 год - 13%, ад 51 да 65 - 8%, старэй за 65 - 4%.
Па мойму, гэта паказвае, што ва ўсім сьвеце ў хабарнікаў есьць уяўленьне аб сумленьні. Старых рабаваць ня кожны пойдзе. :)

Цікавыя зьвесткі пра ўпэўненасьць людзей у тым, што Ўрад змагаецца з карупцыяй. 51% нашых лічыць, што дзеяньні Ўраду эфэктыўныя. Па суседзях і былых рэспубліках СССР сытуацыя наступная:
Armenia - 38%
Azerbaijan - 14%
Georgia - 57%
Moldova - 39%
Russia - 22%
Ukraine - 7%
Lithuania - 3%
Poland - 21%
Czech Republic - 9%

Вось такая загагуліна атрымоўваецца. Хаціце верце, хаціце праверце. :)

Беларусь, рэйтынг

Previous post Next post
Up