Вэнэсуэльскі лідар Уга Чавэс параіў прыватным банкам краіны дапамагаць ураду, а не набіваць кішэні.
Ен абавязаў фінансавыя інстытуты краіны працаваць на падвышэньне пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, а не на дабрабыт банкаў.
Чавэс параіў прыватным банкам, каб яны зрабілі крэдыты больш даступнымі для насельніцтва, а не зараблялі супэрпрыбыткі.
"Калі прыватныя банкі ня робяць так, як пазначана ў канстытуцыі і законаах краіны, мы іх "папросім" рабіць так", - сказаў Уга.
"Банкі павінны згубіць уладу. Такі кірунак сацыяльных рэформаў Баліварыянскай рэвалюцыі," - працягнуў ен.
"Адзіны шлях, пры якім Урад і Сацыялізм прымуць прыватныя банкі - дапамога ураду ў разьвіцьці эканомікі". Што б там ні казалі, а Чавэс маладзец. Выдатны нацыяналіст і антыглябаліст.