НН расказала пра з'езд (?) БХД і тое, што кандыдатам на прэзідэнт замест Лукашэнкі на ім абралі Віталя Рымашэўскага.Адзін рыхтык біяграфіі кандыдата мне падаўся сьмешным:
Працуе вядучым эканамістам вядомай кампаніі "Беларусь капітал менеджмент" (Расія).
Тут сапраўды есьць, чым ганарыцца. :)
Але яўчэ больш мяне пацешыў адказ на маю ўсьмешку:
няма чаго абсвістваць. Цяпер усе самыя паспяховыя працуюць за мяжой - інакш бы яго даўно звольнілі, радуйцеся, што не грантасмок.
Я плакаф над гэтымі словамі. :) Чалавек, які гэта напісаў, пэўна ня ведае, што гэта за кантора вядомая кампанія. Вырашыў я падаць чалавеку троху спасылак на яе. Але НН напэўна палічыла гэта кампраматам на паважанага кандыдата і астатніх паважаных супрацоўнікаў гэтай фірмы і вырашыла не друкаваць мой камэнт. :) Гэта шчэ больш мяне ўсьміхнула.
Як у казцы, чым далей, тым страшней сьмяшней.
Аказваецца існуюць людзі, якія акрамя хартый нічога не чытаюць, а вераць усяму гэтаму псэўдадэмакратычнаму гону. :) А апазыцыйныя СМІ падтрымліваюць гэты статус-кво.
І пасьля гэтага няма чаго прыкалвацца над сялянамі, якія цалкам вераць Пілараме, існуе і працілеглы полюс.
І працілегламу полюсу таксама патрэбныя сьляпыя адэпты. :)
Апазыцыя з усімі "свабоднымі" СМІ - адлюстраваньне ўлады. Толькі, здаецца, праз крывое люстэрка. Таму шчэ больш жахлівае.